Абмеркаваньне:Мядзельскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гербу раёну, здаецца, не існуе. Прынамсі той, што быў — гэта герб Мядзела. Замяніў яго на сьцяг Мядзельскага раёну. --zedlik 23:27, 1 кастрычніка 2008 (UTC)

Можа Нарацкі сельсавет? --Ліцьвін 14:04, 24 студзеня 2009 (UTC)

Таксама задумваўся пра гэта, але ў па-першае ніякіх падставаў (крыніцаў) для гэтага няма (апроч літаральнага перакладу з расейскай), а па-другое у гэтай крыніцы — {{Літаратура/Памяць/Мядзельскі раён}} — Нарачанскі, Занарачанскі, лічу яе дастаткова надзейнай. —zedlik 14:35, 24 студзеня 2009 (UTC)
Цікавая інфармацыя. Ёсьць Нарачанскі і сельскі і пасялковы саветы. --Ліцьвін 14:59, 24 студзеня 2009 (UTC)
Так, толькі пасялковы цалкам называецца Нарачанскі курортны пасялковы Савет. Нешта я ўчора заблытаўся і выдаліў яго зь зьвестак пра раён, трэба вярнуць. Калі што, сьпіс сельсаветаў і вёсак ёсьць на Удзельнік:Zedlik/Шаблён:Населеныя_пункты_Мядзельскага_раёну/Варыянт. Толькі спасылкі там могуць быць не зусім актуальныя, але ад іх гэта і не патрабуецца. —zedlik 16:15, 24 студзеня 2009 (UTC)
Можа лепш Нарачанскі курортны пасялковы савет? --Ліцьвін 16:22, 24 студзеня 2009 (UTC)
Так, мяркую, што сапраўды будзе лепей з малой. Гэта я скапіяваў з таго састарэлага шаблёну, а туды ўпісваў з кнігі. Ня ведаю, чаму там зь вялікіх літараў, але гэтыя назвы ў іншых крыніцах ідуць з малых. Неяк абмяркоўвалі ўжо гэта, але я не заўважыў зараз, перапрашаю. —zedlik 16:25, 24 студзеня 2009 (UTC)