Абмеркаваньне:Мэн (востраў)
Выгляд
Назва артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]У беларускай традыцыі "востраў" — гэта лапіна лесу сярод поля. Зямля ў вадзе — гэта "выспа". — W.V.-S.
- "Выспа" як востраў увогуле - гэта палянізм. У беларускае гэтае слова мае больш вузкі сэнс:
- выспа — небольшой остров (чаще всего песчаный) // Беларуска-расейскі (Булыка)
- выспа, -ы, ж. Небольшой (чаще всего песчаный) остров. //Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі
- "Востраў" убачыце і ў Ластоўскага, і ў Караткевіча, і ў Дубоўкі, і шмат у каго яшчэ.
- AntonBryl 15:17, 08.12.2005 (UTC)
- Можа-й палянізм, ня ведаю, спрачацца ня буду. Запазычаньняў шмат, ня думаю, што гэтае, калі такім ёсьць, зашкодзіць. "Больш вузкі сэнс" — лёгіка кульгавая, бо дзе тыя моры, што амываюць Беларусь? — W.V.-S. 00:13, 10.12.2005 (UTC)
- Плюс этымалёгія слова "востраў" яўна ўказвае на раку. Корань "стр" датычыць патоку вады (струмень, струма, stream), а "о" азначае абцяканьне вакол. --Rydel 00:28, 10.12.2005 (UTC)
- ВКЛ, якое размаўляла на старабеларускае, мела і выхад да мора :) А калі ю і ня гэта - ці ж маем словы для таго толькі, што ёсьць у нас у краіне? А пра вузкі сэнс - гэта не я кажу, гэта слоўнікі кажуць. AntonBryl 14:01, 10.12.2005 (UTC)
- Выхад да мора — надта моцна сказана. Два мястэчка ў Жамойці (Палонга і Сьвета) на шляху зь Мемеля ў Лібаву, якія былі мытнымі пунктамі на гэтым самым шляху, а не марскімі партамі — неяк мала, каб мець марскую тэрміналёгію. Ды-й нешта мне гаворыць, што колькі чалавек шляхты, што тамака пэўна жылі і можа быць ведалі беларускую мову, ня ёсьць пакажчыкам таго, што мясцовыя рыбаловы, якія наўрацьці былі шляхтаю і, ўжо з большаю пэўнасьцю можна сказаць, сумнеўна, каб ведалі беларускую мову, займаліся вырашэньнем дуалізму выспа/востраў.
- І да слоўнікаў яшчэ. А дзе тыя не пяшчаныя аставы ў нашай мясцовай краіне? Нешта мне здаецца, што шаноўныя аўтары мелі на ўвазе намыўныя астравы, ды ня здолелі гэта патлумачыць. — W.V.-S. 23:17, 10.12.2005 (UTC)
- Каб мець марскую тэрминалёгію кшталту "ватэрлінія" ці "бом-брамсель", патрэбны флот. Каб мець марскую тэрміналёгію кшталту "ўзьбярэжжа" і "востраў" - наогул дастаткова ведаць, што мора існуе. Але зьвярніце ўвагу і на спасылкі на літ. крыніцы. Я магу назваць аўтараў першае паловы 20-га стагодзьдзя, якія ўжывалі слова "востраў". Аўтараў раней за канец 20-га (і тых няшмат), якія б называлі вялікія астравы "выспамі" мне не траплялася. Калі ёсьць - то можна ўжо параўноўваць, што сустракалася часьцей, але я ня бачыў. AntonBryl 08:19, 11.12.2005 (UTC)
Выспа Мэн
[рэдагаваць крыніцу]У шаблёне Выспа Мэн, артыкул мае назву Востраў Мэн. Я за пераназоў у "Выспу Мэн". Дарэчы, шаблён трэба паправіць, бо ангельскія каронныя ўладаньні абдымаюцца тэрмінам няпрызнаныя. Лепш зрабіць падразьдзел самакіруемые тэрыторыі. — W.V.-S. 21:26, 28 ліпеня 2008 (UTC).
- У шаблёне Выспа Мэн, артыкул мае назву Востраў Мэн. Я за пераназоў у "Выспу Мэн". Я таксама :) --Ліцьвін 21:43, 28 ліпеня 2008 (UTC)
Мабыць, ужо трэба па аналёгіі зь іншымі выспамі перанесьці ў Мэн (выспа). --Taravyvan Adijene 15:55, 29 студзеня 2011 (EET)
- Так, здаецца, цалкам падпарадкоўваецца ВП:ПНА. Wizardist г +у 16:33, 29 студзеня 2011 (EET)
- Так, трэба перанесьці --DKorybut 23:18, 4 лютага 2011 (EET)