Абмеркаваньне:Месца пад сонцам
Выгляд
Тое, што тут называецца "Блюз", у складанцы "Бонда" называецца "Шляхі ў ноч". Чаму верыць?
- Адназначна аўтарытэтным крыніцым. Wizardist г +у 22:23, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- "А менавіта ..." Падстаўце, калі ласка, замест шматкроп'я адпаведны аўтарытэтны тэкст. Я бачу на вокладцы касэты перавыданьня назоў "Блюз". Ці ёсьць выявы вокладак дыскаў складанкі "Бонда"?
- Вы зацікаўленыя ва ўдакладненьні артыкула, таму вам і шукаць. :) Шукайце і выпраўляце (imho, АК можна лічыць зьмест дыска/касэты на яго вокладцы. Каб запэўніць людзей, гэта можна дзе-небудзь апублікаваць здымак вокладцы (вы будзеце ўжо другасный крыніцай) і можаце спаслацца ў артыкуле. І, калі ласка, пасьля кожнага паведамленьня дадавайце ~~~~ - гэтак іншыя ўдзельнікі будуць разумець, з кім размаўляюць. :) Wizardist г +у 15:14, 31 сьнежня 2009 (UTC)
- "А менавіта ..." Падстаўце, калі ласка, замест шматкроп'я адпаведны аўтарытэтны тэкст. Я бачу на вокладцы касэты перавыданьня назоў "Блюз". Ці ёсьць выявы вокладак дыскаў складанкі "Бонда"?
- Абсалютна нармальная зьява, калі на перавыданьнях назвы песьняў зьмяняюцца. Нічога кепскага тут няма, можна пазначыць назву з перавыданьня ў зносцы. Вось вокладка першага выданьня касэты, калі што [1]. —zedlik 21:41, 1 студзеня 2010 (UTC)
- Назвы песень - імёны асабовыя. Выданьне зроблена на наркамаўцы. На мой погляд, будзе лепей, калі тут яны такімі і застануцца. Ня ўпэўнены, праўда, што ў be-x-old такое практыкуецца. --Dliauchuk 16:23, 5 студзеня 2010 (UTC)
- Асабіста я такі варыянт, напэўна, падтрымаў бы з той самай прычыны. Раней былі пэўныя абмеркаваньні на гэты конт, але, здаецца, канкрэтнага рэцэпту няма. Можна паспрабаваць зрабіць апытаньне. —zedlik 22:51, 5 студзеня 2010 (UTC)
- Зрабіце, калі можаце. Я ня ведаю як яны тут робяцца :) Дзякую --Dliauchuk 00:08, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Усё проста, ёсьць Вікіпэдыя:Апытаньні і Вікіпэдыя:Галасаваньні, там ёсьць інструкцыя і ўсё больш-менш апісана :) Але спачатку варта ўвогуле абмеркаваць крыху гэта ўсё перад галасаваньнямі (у тым ліку пытаньне апытаньня альбо галасаваньня), таму я напэўна спачатку напішу ў Вікіпэдыя:Форум, а там вырашым, як лепей зрабіць. Гэта прынамсі пару тыдняў зойме, але, я думаю, гэтае пытаньне ўсё ж варта вырашаць. Ну а калі будзе галасаваньне, то як выкажацца большасьць, то так і будзе. —zedlik 00:24, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Я мяркую, тут правіла стварыць патрэбна. Wizardist г +у 00:16, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Тады праз галасаваньне :) —zedlik 00:24, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Зрабіце, калі можаце. Я ня ведаю як яны тут робяцца :) Дзякую --Dliauchuk 00:08, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Але назвы мы не зьмяняем, а зьмяняем выключна правапіс. Ангельскамоўныя, расейскамоўныя і іншыя назвы застаюцца ў арыгінале, а назвы на беларускай мове застаюцца на беларускай мове, таму я ня бачу праблемы ў зьмене правапісу назвы. --Red_Winged_Duck 11:03, 6 студзеня 2010 (UTC)
- А што рабіць тады з назвамі, якія нібыта фармальна не падпадаюць пад правапіс, але ў тарашкевіцы не ўжываюцца? Гатэль «Мінск», аэрапорт «Мінск-1». Перайначываць на «Менск»? Неяк гэта абмяркоўвалі, «НН» канца 90-х і «Свабода» выкарыстоўваюць «Мінск» для ўласных назваў і Менск для назвы гораду. І «Звязда» на парадак часьцей ужываецца за «Зьвязду»: 1800 супраць 344 на сайце «Свабоды», 247 000 супраць 1390 на сайце «НН». —zedlik 13:14, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Пакуль мы ўсё ж абмяркоўваем назвы песень. :) Пра аб’екты і іншыя назвы я згодны з тым, што ня варта перакладаць, і ў выпадку, калі песьня будзе мець назву «Гатэль „Мінск“», перайначыць яе ў «Гатэль „Менск“» будзе няправільна, але калі справа тычыцца простага правапісу, кшталту «свята-сьвята» і г. д., то я ня бачу ў гэтым праблемы і выступаю за тое, каб выкарыстоўваць у такіх выпадках клясычны правапіс, бо мова пры гэтым не мяняецца. --Red_Winged_Duck 13:20, 6 студзеня 2010 (UTC)
- А што ты зробіш з трэкам «Менск і Мінск» у 06? «Менск і Менск»? Ня трэба тут рабіць выключэньняў. Wizardist г +у 13:27, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Гэта ж усё «назва ў назьве» — пра іх асобныя размовы. Справа тут у тым, чаму нельга пісаць «сьвята» замест «свята». І што рабіць у выпадках, калі на вокладках памылкі і г. д., іх таксама ня будзем выпраўляць, калі гэтыя памылкі аўтарскімі задумкамі не зьяўляюцца? --Red_Winged_Duck 13:59, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Вось пра такія выпадкі я і казаў, але з той лёгікай, што калі адныя ўласныя назвы не зьмяняюцца, то навошта зьмяняць іншыя. Зрэшты, я таксама прытрымліваюся парыянту пакінуць выпадкі зь «Мінск» там, дзе яны ўласныя назвы, але што тычыцца назваў песень, то тут мне нэўтральныя абодва з варыянтаў, проста першапачатковая думка была не займацца дзяленьнем, а лягічна абагульніць на ўсе ўласныя назвы. Але, атрымліваецца, ўсё роўна нельга зьмяняць лексыку, а толькі мяккія знакі праставіць, то бок калі песьня называецца «Горад Мінск», яна і мусіць такой застацца, бо так нядоўга дайсьці да «геадэзіі-мапаграфіі», якая ходзіць па інтэрнэце, але ў песьні ні да чорта... —zedlik 14:53, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Узгадаем, што слова мапаграфія няма ў беларускай мове. Ёсьць картаграфія. Як і ў ангельскай таксама (Map, Cartography). Гэта па-першае. Па-другое, справа ня толькі ў мяккіх знаках, але і ў назвах прыкладу "Атлантыда" - "Атлянтыда". Бонда вельмі выразна сьпявае "Атлантыда", і пісаць "Атлянтыда" - гэта значыць займацца фальсыфікацыяй. Калі "Песняры" называюцца па-наркамаўску (і маюць наркамаўскі сьветапогляд) дык чаму іх неяк па-іншаму перапісваць? Артаграфія артаграфіяй, але тут ня толькі яна вырашае. Тое ж самае і з кірылічнымі-лацінскімі скрыптамі. Хтосьці з музыкаў аддае перавагу кірыліцы, хтосьці - лацінке. Іх жа ніхто не перапісвае на адзін лад. --Dliauchuk 19:04, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Пра «мапаграфію» гэта было першае, што прыйшло ў галаву, на ўвазе я меў менавіта такую самую неадпаведансьць, як і "Атлантыда" - "Атлянтыда". Я тут ад часу мінулай сваёй рэплікі падумаў крыху: па сутнасьці, як тады можна сфармуляваць правіла такім чынам, што «Мінскі» застаюцца, а назвы песень могуць зьмяняцца. Нейкая штучнасьць у гэтым, па сутнасьці, і адно, і другое ўласныя назвы: не адчуваю я розьніцы паміж гатэль «Мінск» і песьня «Свет». Нейкае абышто, карацей. Гэта так, думкі ўслых. —zedlik 23:04, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Узгадаем, што слова мапаграфія няма ў беларускай мове. Ёсьць картаграфія. Як і ў ангельскай таксама (Map, Cartography). Гэта па-першае. Па-другое, справа ня толькі ў мяккіх знаках, але і ў назвах прыкладу "Атлантыда" - "Атлянтыда". Бонда вельмі выразна сьпявае "Атлантыда", і пісаць "Атлянтыда" - гэта значыць займацца фальсыфікацыяй. Калі "Песняры" называюцца па-наркамаўску (і маюць наркамаўскі сьветапогляд) дык чаму іх неяк па-іншаму перапісваць? Артаграфія артаграфіяй, але тут ня толькі яна вырашае. Тое ж самае і з кірылічнымі-лацінскімі скрыптамі. Хтосьці з музыкаў аддае перавагу кірыліцы, хтосьці - лацінке. Іх жа ніхто не перапісвае на адзін лад. --Dliauchuk 19:04, 6 студзеня 2010 (UTC)
- А што ты зробіш з трэкам «Менск і Мінск» у 06? «Менск і Менск»? Ня трэба тут рабіць выключэньняў. Wizardist г +у 13:27, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Пакуль мы ўсё ж абмяркоўваем назвы песень. :) Пра аб’екты і іншыя назвы я згодны з тым, што ня варта перакладаць, і ў выпадку, калі песьня будзе мець назву «Гатэль „Мінск“», перайначыць яе ў «Гатэль „Менск“» будзе няправільна, але калі справа тычыцца простага правапісу, кшталту «свята-сьвята» і г. д., то я ня бачу ў гэтым праблемы і выступаю за тое, каб выкарыстоўваць у такіх выпадках клясычны правапіс, бо мова пры гэтым не мяняецца. --Red_Winged_Duck 13:20, 6 студзеня 2010 (UTC)
- А што рабіць тады з назвамі, якія нібыта фармальна не падпадаюць пад правапіс, але ў тарашкевіцы не ўжываюцца? Гатэль «Мінск», аэрапорт «Мінск-1». Перайначываць на «Менск»? Неяк гэта абмяркоўвалі, «НН» канца 90-х і «Свабода» выкарыстоўваюць «Мінск» для ўласных назваў і Менск для назвы гораду. І «Звязда» на парадак часьцей ужываецца за «Зьвязду»: 1800 супраць 344 на сайце «Свабоды», 247 000 супраць 1390 на сайце «НН». —zedlik 13:14, 6 студзеня 2010 (UTC)
- Асабіста я такі варыянт, напэўна, падтрымаў бы з той самай прычыны. Раней былі пэўныя абмеркаваньні на гэты конт, але, здаецца, канкрэтнага рэцэпту няма. Можна паспрабаваць зрабіць апытаньне. —zedlik 22:51, 5 студзеня 2010 (UTC)
- Назвы песень - імёны асабовыя. Выданьне зроблена на наркамаўцы. На мой погляд, будзе лепей, калі тут яны такімі і застануцца. Ня ўпэўнены, праўда, што ў be-x-old такое практыкуецца. --Dliauchuk 16:23, 5 студзеня 2010 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Месца пад сонцам»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Месца пад сонцам.