Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Менск (неадназначнасьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наколькі памятаю, завод называўся МотаВела, але матацыклы менавіта «Мінск». Google --EugeneZelenko 15:49, 21.06.2006 (UTC)

Менск або Мінск

[рэдагаваць крыніцу]

Аэрапорты: Цяпер, як зьявiўся Менск-2 пад Смалявiчамi, Менск-1 ледзь ня ў цэнтры сталiцы, Наша Ніва; Правільна менавіта Менск.

Менск Мазавецкі: перастаноўка прыметніка па‑за назоўнік мае польскае паходжаньне (Міньск Мазавецкі, Бельск Падляскі), Наша Ніва; Называць або Менск Мазавецкі або Міньск Мазавецкі.

ФК Менск: ФК «Менск» адпраўляецца ў першую лігу, загаловак, Наша Ніва; Называць або ФК «Менск» або Менск (футбольны клюб). Вядома найболей падыходзіць другі варыянт.

Лічу, што і астэроід павінен называцца Менск, і таксама халадзільнікі, матацыклы, ЭВМ і авіяносец. Што тычыцца Minsk, я нічога не знайшоў, ні Minsk'а ні Miensk'а. --Ліцьвін 08:34, 22 ліпеня 2008 (UTC)

Але справа ў тым, што той жа футбольны клюб альбо лядоўні — гэта ўласныя назвы і ня варта іх зьмяняць, бо калі ёсьць кавярня з назвай «Стары Менск», ніхто нават наркамаўкай ня будзе пісаць яе «Стары Мінск». --Red_Winged_Duck 09:36, 22 ліпеня 2008 (UTC)
А можа пяройдзем на наркамаўку? Будзем глядзець як пішуць у газэце «Зьвязда». --Ліцьвін 10:18, 22 ліпеня 2008 (UTC)
І чаму гэты мы зьмяняем, а не яны? Па-беларуску Менск, тое што на іншых мовах па-іншаму, гэта іх справы. Яшчэ раз нагадаю: гэта беларуская Вікіпэдыя (клясычны правапіс). --Ліцьвін 10:31, 22 ліпеня 2008 (UTC)
Таму што гэта ўласная назва, таму яна і ня можа зьмяняцца. Калі нехта назаве, напрыклад, футбольны клюб «Менеск», вы ж ня будзеце выпраўляць яго на «Менск», бо так «па-беларуску». Ці будзеце? :) --Red_Winged_Duck 10:42, 22 ліпеня 2008 (UTC)
Буду :) Калі Наша Ніва (і г.д.) будуць менавіта так пісаць. І прыклад ня ў тэму. Вы жа добра разумееце, што гэта справа прынцыпу, як Вільня-Вільнюс. --Ліцьвін 10:50, 22 ліпеня 2008 (UTC)