Абмеркаваньне:Менск стары і новы
Выгляд
Значнасьць артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, артыкул гэтакі ж маленькі, як і ягоная значнасьць. Ня мае амаль ніякай грамадзкай значнасьць, тэкст мае крыху рэклямны характар. Гэтая характарыстыка сайта больш слушная для якога-небудзь інтэрнэт-каталёга. Wizardist г +у 19:48, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- На маю думку, у пляне зьвестак па гісторыі Менску праект зьяўляецца ўнікальным, што ўласна і пацьвердзіў тутбаеўскі конкурс, на які даецца спасылка ў артыкуле. Аднак калі супольнасьць ухваліць пагадненьне па крытэрам значнасьці сеціўных рэсурсаў і дадзены сайт ня будзе ім задавальняць, то — калі ласка. --Казімер Ляхновіч 20:02, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- Рацыя. Мне й самому сайт спадабаўся. Але гэтак кожны сайт можна ў нейкія межы ўсунуць і атрымаць, што фармальна ўсё ў шакаладзе. Бачыў, што на сайт ёсьць спасылкі ў вялікай колькасьці артыкулаў. Калі зацікаўленыя палепшаць артыкул да зьмястоўнага накіду, я скасую сваю прапазыцыю. Wizardist г +у 20:30, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- Наўрад ці памер артыкула неяк паўплывае на ягоную значнасьць — хоць я і ня супраць пашырыць, проста ня ведаю што туды яшчэ можна дадаць, да таго ж ствараў гэты артыкул менавіта для зраучнасьці спасылак. Што да «гумавых» межаў значнасьці для сайтаў, то здаецца пакуль ніхто не касаваў абмеркаваньне або ў скрайнім выпадку галасаваньне — як у буйных моўных праектах. --Казімер Ляхновіч 21:18, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- Ну вось. Толькі што і прагучала: «ня ведаю, што туды можна дадаць». І я ня ведаю. І наўрад ці хто (акрамя зацікаўленых у піяры) ведае. Таму што хіба што знойдзецца некалькі дзясяткаў чалавек, што ведаюць пра гэты сайт. Аўтарытэтных крыніц па тэме няма. Адзіная крыніца (пра гран-пры), і тое дадзеная няпэўна — праз год на той старонцы могуць узьнікнуць зусім другія людзі і сайты — у гэтым выпадку дадаткова трэба дадаваць спасылку на web.archive.org ці кэш google.
- Наўрад ці памер артыкула неяк паўплывае на ягоную значнасьць — хоць я і ня супраць пашырыць, проста ня ведаю што туды яшчэ можна дадаць, да таго ж ствараў гэты артыкул менавіта для зраучнасьці спасылак. Што да «гумавых» межаў значнасьці для сайтаў, то здаецца пакуль ніхто не касаваў абмеркаваньне або ў скрайнім выпадку галасаваньне — як у буйных моўных праектах. --Казімер Ляхновіч 21:18, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- Рацыя. Мне й самому сайт спадабаўся. Але гэтак кожны сайт можна ў нейкія межы ўсунуць і атрымаць, што фармальна ўсё ў шакаладзе. Бачыў, што на сайт ёсьць спасылкі ў вялікай колькасьці артыкулаў. Калі зацікаўленыя палепшаць артыкул да зьмястоўнага накіду, я скасую сваю прапазыцыю. Wizardist г +у 20:30, 30 сьнежня 2009 (UTC)
Вось узгадваньне кнігі — даволі значны аргумэнт, і, напэўна, калі кніга мае велізарную значнасьць, напісаць лепш пра яе. Але і пра яе няма аўтарытэтных крыніц у артыкуле. Увогуле, няма. Wizardist г +у 22:37, 30 сьнежня 2009 (UTC)
- Калі праблема ў цяперашняй спасылцы, то існуе і такая [1] — думаю, яна ўжо нікуды не падзенецца. А ўвогуле, мне па вялікім рахунку не прынцыпова — будзе артыкул ці не, бо да гэтага сайту я ня маю ніякага дачыненьня =) Іншая справа, што трэба неяк рэглямэнтаваць падобныя пытаньні + можа, хто яшчэ выкажа сваё меркаваньне. --Казімер Ляхновіч 00:51, 31 сьнежня 2009 (UTC)
Як па мне, тытул «лепшы кантэнт-праект 2008 году» (ок, па вэрсіі тут.бай), які атрымаў гэты сайт, спакойна сабе цягне на крытэр значнасьці. —zedlik 04:34, 31 сьнежня 2009 (UTC)