Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Маісеевіцкі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падумаў я, а адкуль узялася назва Масевічы ў дачыненьні да вёскі Маісеевічы? У СННП (с. 147) гэтая вёска згадваецца як Майсеевічы. У ННПБ апошняя назва ўжо падаецца як варыятыўная, а асноўнай зьяўляецца Маісеевічы. Тое самае і ў ВГАБ (т. 4). Пры гэтым у ВГАБ (т. 2, с. 266) сьцьвярджаецца, што гістарычнага назва гэтага населенага пункту — Майсевічы. І вось адкрываю я ГВБ (т. 9, кн. 1) і на старонцы 413 бачу Масевіцкі сельсавет, а на 472 — Масевічы. Заўважу, што гаворка вядзецца пра кніга 2015 году. Пры гэтым ННПБ Гарадзенскай вобласьці 2004 году! Але на гэтым неверагодныя рэчы не заканчваюцца. Там жа сьцьвярджаецца, што вёска з 12.10.1940 г. апынулася ў складзе Бачанскага сельсавету, з 16.7.1954 г. — Лесьнякоўскага сельсавету, а з 2.12.1961 г. — Ваўкавыскага сельсавету. Нагадаю, паводле АТУ БССР сельсавет існаваў у пэрыяд 1940—1974 гг. з цэнтрам у вёсцы Маісеевічах. Цяпер падрабязна разгледзім крыніцы на расейскай мове. У АТУ БССР (т. 1, с. 169, 299) згадваюцца толькі Мосевичский сельсовет і Мосевичи. У АТУ БССР (т. 2, с. 196) згадваюцца Мосевичский сельсовет і Мосевичи, але пры гэтым на старонцы 70 мы бачым і Моисеевичский сельсовет. У АТД БССР (1947, с. 118) бачым Мосевичский сельсовет і Мосевичи, а ў АТД БССР (1974, с. 110) — ужо Моисеевичский сельсовет і Моисеевичи, у АТД БССР (1981, с. 241) — таксама Моисеевичский сельсовет. Самае цікавае, ФКДАРБ падае гэты сельсавет толькі як Моисеевичский з цэнтрам у вёсцы Моисеевичи, пачынаючы з 1940 году. На мапе Шубэрту — Мойсевичи, на мапе Стральбіцкага — таксама Мойсевичи. На мапе РККА 1935 году бачым Масевиче (хутчэй за ўсё назва зьмянілася пад уплывам польскай мовы). На тапаграфічнай мапе 1983 году — Мосевичи, 1985 году — Мосевичи, 1987 году — Моисеевичи, 1991 году — Моисеевичи. З усяго вышэйзгаданага, самыя неверагодныя зьвесткі зьмяшчаюцца ў ГВБ. Таму я ўсё ж прапаную пакінуць назву Маісеевіцкі сельсавет як асноўную і адзіную, бо хутчэй за ўсё гэтая назва больш уласьцівая беларускай мове, а ўсе іншыя назвы вынесьці ў заўвагу. Пры гэтым трэба асобна разгледзіць пытаньне формаў Маісеевічы і Майсеевічы. Забягаючы наперад, адзначу, што афіцыйныя ўлады паступова зьмяняюць усе формы з «Майсее...» на «Маісее...». --Ліцьвін (гутаркі) 18:49, 31 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

На жаль, але у мяне няма 2—4 выданьняў АТД БССР. Калі афіцыйнае перайменаваньне сапраўды адбылося, то хутчэй за ўсё гэты факт будзе зафіксаваны ў 4 выданьні. Калі афіцыйнага перайменаваньня ўсё ж не было, то гэтае кажа толькі пра тое, што афіцыйную назву зьмянілі ціха (а фактычна маем блытаніну) або афіцыйнай назвай і была Моисеевичский сельсовет, а некаторыя неадукаваныя супрацоўнікі проста ўсюды выкарыстоўвалі памылковую назву (зноў жа маем блытаніну). --Ліцьвін (гутаркі) 02:04, 2 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

У другім выданьні (на 1 чэрвеня 1955 году) гэты сельсавет яшчэ згадваецца як Мосевичский (цэнтар — Мосевичи), з трэцяга выданьня (на 1 студзеня 1964 году) — Моисеевичский (цэнтар — Моисеевичи). Пры гэтым нідзе ня згадваецца, што назву зьмянілі праз афіцыйнае перайменаваньне. --Ліцьвін (гутаркі) 16:34, 10 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]