Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Малое Гальцэва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па-беларуску Малое Гальцава--Vojt V 10:13, 3.жніўня.2006 (UTC)

Чаму Гальцава, калі заўжды было Гальцэва, гэта я ўпэўнена ведаю, хоць і быў там два разы ў маленстве. --MaximLitvin 10:51, 3.жніўня.2006 (UTC)

    • Калі Вы ўпэўнены ў гэтым, дык можаце вярнуць назад, вашая воля. Але зыходзячы з таго, што гэта назвы беларускіх населеных пунктаў, яны павінны мець беларускую форму, бо першапачаткова ўзьніклі на беларускай мове. А варыянт "Гальцэва" відавочна перапісаны з расейскамоўнай назвы, не зважаючы на патрабаваньні беларускай артаграфіі, няслушна і непісьменна. Суфікса -эв- зь ненаціскным [э] ў беларускіх словах (тым больш не запазычаных, а ўтвораных тут) няма. Мяркую, што назву пераклалі на расейскую, а потым пераклалі назад, і атрымалася Гальцэва. Нават калі б яна першапачаткова была рускамоўная, падставы захоўваць [э] ў першым пасьлянаціскным складзе тут няма, бо корань відавочна славянскі і спосаб утварэньня таксама натуральны для беларускай мовы. Яшчэ прыклад для абгрунтаваньня: гэтаксама перакладаюцца і прозьвішчы з гэтым суфіксам : Мальцев-Мальцаў, Мальцева-Мальцава. Вырашайце самі. Але магу паверыць, што на шыльдзе на ўезьдзе ў вёску напісана "Гальцэва". І не такое пішуць :) --Vojt V 11:30, 3.жніўня.2006 (UTC)
      • Не, калі трэба - няхай будзе -цава. Але я зьдзіўлены, бо мясцовыя жыхары кажуць -цэва вельмі даўно. Як я рамумею -цэва афіцыйная беларускамоўная назва, бо бачыў у пашпарце. Вось тут (БАТРАК Іван), таксама -цэва. Што рабіць? Дарэчы Старае Рцішчава ці Старое Рцішчава, Лосі ці Ласі? --MaximLitvin 11:53, 3.жніўня.2006 (UTC)
        • Яшчэ адна рэч: магчыма, што на мясцовым дыялекце гэта і гучала заўсёды як "Гальцэва". Значыць, яно так і ўзьнікла. Калі яно так запісана ў дакумэнтах, у пашпарце, на мапах і г.д., дык, канешне, трэба вяртаць. Перапрашаю за Гальцэва і прапаную вярнуць.

Наконт Стара/о/га, Ласёў і да т.п.: па расейскамоўным варыянце часта нельга з упэўненасьцю сьцьвярджаць, як гэта гучыць/пішацца па-беларуску. Мае сэнс даведацца дакладна, як называецца вёска. У адміністрацыях раёнаў, я спадзяюся, ведаюць, як гэтыя назвы пішуцца. Проста я б не сьпяшаўся са стварэньнем артыкула, ня ведаючы дакладна, ці існуе нас.пункт з такой назвай наагул. Можна меркаваць, як гэта перакласьці на стандартную беларускую, але назвы вёсак фанетычна не заўсёды адпавядаюць літаратурнай норме, а часта адлюстроўваюць мясцовае вымаўленьне (як, відаць, і атрымалася з Гальцэвам)--Vojt V 13:15, 3.жніўня.2006 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Малое Гальцэва»

Пачаць абмеркаваньне