Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Маладая Беларусь (рух)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нэўтральнасьць

[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, артыкул мае яўна неаб'ектыўны характар. Wizardist 11:49, 30 лістапада 2009 (UTC)

У падобных выпадках варта прыводзіць цытаты не нэўтральных месцаў.
На мой погляд, у разьдзеле Мэты і задачы трэба дадаць штосьці накшталт па плянах арганізацыі і спасылку на крыніцу. Інакш — гэта сапраўды не нэўтральна, дый прадказаньні будучыні — няслушны занятак. Бо пляны гэта адно, а іх выкананьне і ўспрыняцьце іншымі — зусім іншае.
EugeneZelenko 14:48, 30 лістапада 2009 (UTC)
Мелася наўвазе, што некаторыя часткі артыкулу зьяўляюцца відавочнай рэклямай (а, улічваючы, назву ўдзельніка - мажліва, самарэклямай). Вікіпэдыя - ня месца прапаганды палітычных перакананьняў ці бог-што яшчэ. Wizardist 15:34, 30 лістапада 2009 (UTC)

Я тут крыху загугліў і выявілася, што нібыта існуюць дзьве "Маладых Беларусі": адна на чале зь Фінькевічам, іншая — на чале з Касьпяровічам, якія нібыта былі разам, а пасьля нібыта раскалоліся, і я ўвогуле не разумею, што тут цяпер адбываецца. Дарэчы, трэцяя "Маладая Беларусь" — Маладая Беларусь (палітычны блёк). Як пра гэта ўсё пісаць? —zedlik 00:02, 23 студзеня 2013 (FET)

у дадзеным выпадку, улічваючы акаўнт стваральніка...непрыкрытая рэкляма. Чысціць шмат трэба. Самае меньшае варта абмеркаваць, як іх падзяляць ці агулам раглядаць. Мне здаецца асобныя артыкулы, калі магчыма, пра кожную (у выпадку наяўнасці аўтарытэтных крыніц). З прастаўленьнем неадназначнасці. --Ales-ne muxin 0:54, 23 студзеня 2013 (UTC)
Я крыху перапісаў, але тады яшчэ ня ведаў, што іх дзьве :) Пэўна, трэба зрабіць як у прэабуле ангельскага артыкула — en:Young Belarus — апісаць у адным артыкуле абедзьве арганізацыі. Трэба перапісваць далей. —zedlik 01:21, 23 студзеня 2013 (FET)

Высьветліў, што змог, і перапісаў па крыніцах. Калі ў каго-небудзь ёсьць прапановы — калі ласка. —zedlik 02:54, 23 студзеня 2013 (FET)