Абмеркаваньне:Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоў
Чарга на стварэньне старонак па камандах-удзельніцах ды іхных гарадах
[рэдагаваць крыніцу]пажадана стварыць старонкі з наступным зьместам: горад Сан-Сэбастыян, горад Лянс, ФК ТСЦ, горад Бочка-Таполя, горад Сухарэка, ФК Ларн, горад Ларн, горад Кляксьвік, горад Гамрун, ФК Струга, горад Освэстры, ФК Атлетык Эскальдэс-Энгардань Hleb23 (гутаркі) 00:06, 27 чэрвеня 2023 (+03)
- Штосьці стварыў, але штосьці яшчэ не. Dymitr 16:25, 13 ліпеня 2023 (+03)
- Выношваю думкі ствараць у абмеркаваньнях аўтаматычныя табліцы спасылак на старонкі неіснуючыя, што выкарыстоўваюцца ў турніры, каб там можна было наглядна бачыць чаго няма, а што ў якім статусе стварэньня/запаўненьня. Hleb23 (гутаркі) 20:45, 13 ліпеня 2023 (+03)
Пытаньне да заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Taravyvan Adijene, прашу ўдакладніць мейсцы преблемныя па артаграфіі, альбо паказаць, што вам кінулася ў вочы, калі вы на такую недасканаласьць наракаеце. Hleb23 (гутаркі) 12:09, 5 ліпеня 2023 (+03)
- Вой, прасьцей было самому паправіць. Гэтыя месцы там па ўсім артыкуле, можаце самі паглядзець, але калі хочаце, дык напішу найбольш сьмешныя выпадкі. Вы блытаеце беларускую мову з ангельскай, тарашкевіцу — з наркамаўкай, Латвію — з Малдовай, а Малдову — з Альбаніяй. Злоўжываеце машынным перакладам і HTML замест вікіфарматаваньня. Увогуле проста трэба ўважліва яшчэ раз прачытаць тэкст, і памылкі адразу будуць заўважныя. Ня маю часу выпраўляць усе, бо хутчэй за ўсё ў папярэдніх сэзонах будуць падобныя памылкі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 13:10, 5 ліпеня 2023 (+03)
- Дзякуй за пільны прагляд, дзесь сапраўды памылкі, часам катэгарычна недарэчныя. Краіны я ня блытаю, несупадзеньні сьягоў - краінаў – памылкі друку, калі вока замылілася. Машынным перакладам я не злоўжываю, я так думаю, нават калі не зусім літаратурнай моваю. Англіцызмамі балуюся, то гэтаксама праўда.
- Але ў вас хапае выпраўленьняў накшталт: «які дэбютны раз перамог у» замест «які перамог дэбютны раз у».
- Прабелы вы шмат дзе пазьмянялі, водступы, мне то зусім не прынцыпова, таму я нават ня буду адваротна выпраўляць, але ці можна то лічыць памылкамі?
- А «сэзон ёсьць» замест «зьяўляецца» лічу заменай паўнавартаснага сыноніму, «правядзеньня» замест «праведзеньня» ўвогуле з правільнага варыянту на памылковы.
- Яшчэ вы выправілі дату матчу Шэмрак Ровэрз (Дублін) пара 3 Брэйдаблік (Каўпавогюр), невядома чаму.
- Што тычыцца «навошта ім тое насеньне???», гэта вы не разумецце, падаецца, як працуе лёсаваньне з насеньнем: у камандаў бывае толькі 2 статусы 1.Пасеныя 2.Непасеяныя. Але, праз адбыцьцё лёсаваньня да сканчэньня некаторых папярэдніх раўндаў, некаторыя каманды ня ведаюць сваё, уласьцівае ім, насеньне ў лёсаваньні. Таму назвы гэтых слупкоў слушныя.
- Пунктуацыя - слушная заўвага. Але я не магу даць ёй рады, таму не гатовы аспрэчваць вашае поле з рэкамэндацыямі выправіць адпаведныя памылкі Hleb23 (гутаркі) 14:30, 6 ліпеня 2023 (+03)
- Добра, што прааналізавалі маю праўку. Можа надалей ужо такія хібы не паўторацца.
- «Які дэбютны раз перамог у» замест «які перамог дэбютны раз у» — гэта я і называю машынным перакладам з ангельскай без наступнай вычыткі. У беларускай мове сказы так не будуюцца (гл. Умовы Ёды). Тое ж тычыцца і ангельскай пунктуацыі, але як ня выправіце, дык хай вісіць заўвага пакуль што.
- Наконт памылковага варыянту «правядзеньня» замест «праведзеньня» не зразумеў. Глядзіце ў слоўнікі.
- Наконт насеньня — пэўна, вы блытаеце з пасевам камандаў у розныя кошыкі. Глядзіце слоўнікі.
- Дату матчу папраўце, калі яна няслушная. Пакуль я вычытваў артыкул, здарыўся канфлікт рэдагаваньняў, то можа нешта і згубілася. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:15, 6 ліпеня 2023 (+03)
- Дзякуй за грунтоўны адказ, прыкладу намаганьні каб падобных памылак было ад паменей да не было зусім.
- Я не жартаваў, калі казаў, што я сам уласна ствараю думкі не заўсёды звычайным чынам, таму, маю падозраньне, што гэтая памылка (будаваньне сказаў па Ёдзе) праходзе скрозь маю прызму ацэньваньня-праверак незаўважна.
- Я шукаў у іншым слоўніку словы «правядзеньне» ды «праведзеньне», вы мяне вашай спасылкай пераканалі, удзячны.
- Амаль тое ж самае з насеньнем, толькі тут я сам прыдумаў слову насеньне сэнс, якога яно ня мае, выпраўлю (маёй беларускай усьвядомленай ня шмат гадоў, я яшчэ вучуся, прашу зразумець ды паставіцца нястрога).
- Вялікі дзякуй за зьмястоўную дыскусію, прыемна було ўдзельнічаць. Hleb23 (гутаркі) 17:43, 6 ліпеня 2023 (+03)
спраўджаньне ўласных імёнаў замежнікаў
[рэдагаваць крыніцу]Вітаньні, Dymitr, вырашыў сур'ёзна падыйсьці да сыстэматычных перакладаў уласных імёнаў замежных футбалістаў на клясычную беларускую, бо маёй не філёлягічнай адукацыі, відавочна, бракуе, для таго быў створаны онлайн-дакумэнт, падобны на які леташнімі гадамі я вёў офлайн для ўласнаручнага падліку статыстыкі галеадораў эўратурніраў. Па дапамогу я зьвярнуўся да філёлягіні-вучыніцы Зьмітра Саўкі. Там мы скаапераваліся наступным чынам: я запаўняю ўсе значэньні самастойна, акрамя зялёнага слупка, а маёй памагатай трэба толькі перанесьці з ружовых слупкоў у зялёныя. Навошта гэта вам: хачу пацікавіцца, ці маеце жаданьне аргумэнтавана далучацца да падобнай працы, мо прапаноўваць свае варыянты, альбо аспрэчваць зацьверджаныя? Пакуль спасылка, тут пакінутая, дазваляе толькі прагляд, калі захочаце актыўней у гэтым працэсе ўдзельнічаць, скааперуемось, але некаторыя разыходжаньні ў перакладах вашых ды нашых былі заўважны, таму далёйшая сінхранізацыя - асноўная мэта гэтай усёй агульнай справы Hleb23 (гутаркі) 01:39, 25 ліпеня 2023 (+03)
- Вітаю, Hleb23. Так, ёсьць некаторыя думкі і камэнтары наконт перадачы некаторых імёнаў/прозьвішчаў. Калі ёсьць мажлівасьць, далучыўся б да размовы. Можаце, калі ласка, распавесьці куды і як у дакумэнце я магу пісаць камэнтары і пытаньні? Таксама прашу распавесьці пра мяне мовазнаўцы, каб гэта не выглядала як я наўпрост уварваўся і пачаў нешта дапытваць ці выпраляць. Спадзяюся на канструктыўную супрацу. --Dymitr 09:51, 25 ліпеня 2023 (+03)
- Добра, я пакуль падумаю, як гэта рэалізаваць, абыйдземся мы ці наяўным функцыяналам, ці дадавацьмем некаторыя сац. сеткі, бо дадаць аднаго вас не праблема, але мы мусім мець магчымасьць масштабаваць працэсы, а дадаваць кожнага чарговага жадаючага ўручную - марудна. У любым выпадку, да канца ліпеня мовазнаўца паехала ў адпачынак, будзем паступова вырашаць гэныя праблемы, я вам, як што будзе зьмяняцца, буду сюды пісаць. Hleb23 (гутаркі) 11:30, 25 ліпеня 2023 (+03)
- Dymitr, практычна я гатовы паспрабаваць наш новы від супрацы з мовазнаўцай. Спадзяюся вы дасіце рады працы з Excel online, там усяго 4 аркуша, апошні, які з адпаведнай назваю: Пытаньні да мовазнаўцы - ваш. Там вам самім трэба будзе структураваць свае пытаньні ды адказы, зрабіць, умоўна, нешта на падобіе слупкоў: Пытаньне, Адказ. Па сутнасьці гэта будзе сабою ўяўляць самае звычайнае рэдагаваньне, толькі заходзіць вам давядзецца з аўтарызацыяй са сваёй поштаю. Катэгарычна прашу не зьмяняць нічога ў першых трох аркушах, каб мне не давялося пазбаўляць вас правоў тамтэйшых. Хуткі адказ ад мовазнаўцы таксама - неабавязковая рэч, у мяне зь ёй дамоўленасьць на прынамсі раз на тыдзень працы зь перакладамі. Вот адна з маіх поштаў: palesavik@gmail.com, прышліце на яе, калі ласка, сваю пошту, якой я надам правы рэдагаваньня. Пры ўзьнікненні супярэчнасьцяў, прашу заставацца ветлівымі ды паважлівымі.
- Па тэхнічных складанасьцях пішыце тут, буду адказваць па меры магчымасьцяў. Hleb23 (гутаркі) 17:53, 1 жніўня 2023 (+03)
- Вітаю, Hleb23. Так, ёсьць некаторыя думкі і камэнтары наконт перадачы некаторых імёнаў/прозьвішчаў. Калі ёсьць мажлівасьць, далучыўся б да размовы. Можаце, калі ласка, распавесьці куды і як у дакумэнце я магу пісаць камэнтары і пытаньні? Таксама прашу распавесьці пра мяне мовазнаўцы, каб гэта не выглядала як я наўпрост уварваўся і пачаў нешта дапытваць ці выпраляць. Спадзяюся на канструктыўную супрацу. --Dymitr 09:51, 25 ліпеня 2023 (+03)