Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Лясная (рака)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правыя прытокі

[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, такое пытаньне. На мапе OpenStreetMap ([1]) сярод правых прытокаў гэтай ракі пазначана рака «Плессо» (па-расейску), уздоўж вёсак Бучамля, Выгнанка, Кругель. Ані ў адной папяровай энцыкляпэдыі («Беларуская энцыклапедыя», «Природа Белоруссии») я гэтай назвы не знаходжу, толькі Крывуля, Лютая, Тачыя і нейкая безыменная рака каля вёскі Трасьцяніца (відавочна ня тая Плессо). Як быць? Можа хто пацьвердзіць (сам жыве там, мае сяброў ці родзічаў з тых мясьцінаў, зь нейкіх крыніцаў) ці сапраўды існуе там рака пад такой назвай і як яна будзе па-беларуску? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:20, 4 кастрычніка 2012 (FET)

maps.by, пазначана назва па-беларуску Пле́со, але гэта відавочная памылка. На Палесьсі назва распаўсюджаная — Пле́са. --Ліцьвін (гутаркі) 18:13, 4 кастрычніка 2012 (FET)
Ага! Дзякую! "Дата регистрации: 26.08.2003" — цяпер зразумела, чаму ў энцыкляпэдыі ня трапіла. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 23:57, 4 кастрычніка 2012 (FET)
Наконт апошняга ня меў рацыю, «Дняпро» там таксама зарэгістраваны гэтай датай, відаць проста дата ўнутранай рэгістрацыі. Таму пытаньне, чаму ракі няма ў папяровых выданьнях, застаецца. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 09:45, 5 кастрычніка 2012 (FET)
Цікава, а ў папяровых выданьнях згадваюцца азёры Жыткавіцкага раёну? --Ліцьвін (гутаркі) 18:22, 5 кастрычніка 2012 (FET)