Абмеркаваньне:Луіс Армстранг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канцэрт у Менску[рэдагаваць крыніцу]

Памятаю, маці казала, што быў канцэрт Армстранга ў Палацы спорту Менску ў канцы 1960-х/пачатку 1970-х. Цікава было бы знайсьці больш падрабязную інфармацыю. Напэўна штосьці мусіла быць у газэтах. --EugeneZelenko 13:51, 27 жніўня 2010 (UTC)

А больш дакладная дата не вядомая? Хаця б год дакладна.--Jauhen Litvin 09:05, 28 жніўня 2010 (UTC)
На жаль, не :-( Але не раней 1966. Мяркую, варта пашукаць у біяграфіях інфармацыю пра тур у СССР. Напэўна былі канцэрты і ў іншых гарадах. --EugeneZelenko 13:53, 28 жніўня 2010 (UTC)
Палазіў у падшыўках бібліятэкі - нічога пра канцэрт у Менску не знайшоў. Пэўна, яго і не было. У сеціве гаворацца, што пляны гастроляў па СССР не адбыліся. Аднак, у нас у Менску даваў канцэрт іншыя знакаміты джазмэн - Дзюк Элінґтан. Ён выступіў у 1971 годзе. Дзякуй што інсьпіравалі мой пошук! :) --Jauhen Litvin 17:52, 20 верасьня 2010 (EEST)
Прашу прабачэньня за недакладныя зьвесткі. Магчыма пераблытала маці, але хутчэй за ўсё я :-) Але калі гэта было пазнавальна, то час не змарнаваны дарэмна :-) --EugeneZelenko 18:26, 20 верасьня 2010 (EEST)