Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Летувісы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Летувісы ці Летувіны?

[рэдагаваць крыніцу]

На мае глузды, выкарыстаньне ў Беларускае мове назову сучаснага народу дзяржавы Летува як Летувін, замест змалпаванага з летувіскага саманазову Летувіс, — больш адэкватнае, адпавядае заканамернасьцям Мовы.

(Паводле гутаркі да “Беларуская праўда праз шэсць стагоддзяў” (Аляксандр Грыцанаў), дзе ёсьць адпаведнае меркаваньне (з моўнага гледзішча — небеспадстаўнае): “Пятро” 23 чэрвеня 2010: Летувіс - слова небеларускага паходжання, ні па якіх правілах Беларускай мовы назовы нацыянальнасцяў не ўтвараюцца дабаўленнем канчатку '-іс'. калі вам так карціць у адным мейсцы тая Летува, то па-беларуску будзе Летувіец ці Летувін. — “Алег” 24 чэрвеня 2010: Назовы "Летувіец" ці "Летувін", якія прапануе Пятро, таксама маглі б мець месца ў Мове. Але наш назоў жыхара Летувы ё менавіта "Летувіс": гэта слова ўжо прыжылася, стала беларускім і ўжываецца нават у перакладніку Гугла. Іншая справа, чаму ўсёткі не "Жамойт", як казалі раней? А вось наконт недарэчнасьці назову "Літовец", то тут ні ў кога не павінна ўзьнікаць пытаньняў!)

Якія меркаваньні?
--Adash 15:56, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Акрамя гэтага, аўтарытэтнасьць чаго пад вялікім пытаньнем, меркаваньне можна лічыць ня болей за маргінальнае (як і маскоўская мова з маскалямі). А летувісы я чуў даволі часта нават ад настаўнікаў гісторыі і беларускай мовы. Wizardist г 16:04, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Гм... Аргумэнт «чуў даволі часта нават ад настаўнікаў гісторыі і беларускай мовы» даволі слабы, з улікам гаротнага стану Беларускае мовы ў Краю й, адпаведна, узроўню моўнае падрыхтоўкі шараговых выкладчыкаў, якія атрымлівалі адукацыю на грунце акупацыйнае правапіснае сыстэмы (“наркамаўкі”). --Adash 02:37, 17 ліпеня 2010 (UTC)
На жаль, слова «Летувін» за зафіксаванае ў слоўніках і рэальна не ўжываецца, таму яно ня можа быць выкарыстанае ў Вікіпэдыі. Для падрабязнасьцяў глядзіце артыкул en:Wikipedia:No original research альбо любую зь ягоных моўных вэрсіяў. —zedlik 02:56, 17 ліпеня 2010 (UTC)
Слова рэальна не выкарыстоўваецца, у слоўніках не зафіксаванае. Магчыма, яно больш беларускае, чым летувіс, але да моманту рэальнага распаўсюду, гэта арыгінальнае дасьледаваньне, што ў Вікіпэдыі ня надта вітаецца. —zedlik 16:36, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Адной маргінальнай крыніцы далёка ня хопіць нават на дадатковую назву. Арыгінальнае дасьледваньне. --Jauhienij 16:54, 16 ліпеня 2010 (UTC)

«у беларускай мове назвы народаў з маленькай» (c) Wizardist

[рэдагаваць крыніцу]

Спадар Wizardist, калі ласка, аргумэнтуй гэтае сваё вышэйдадзенае сьцьверджаньне.

Я — Беларус. Наколькі ведаю, назовы народаў і моваў пабеларуску пішуцца зь вялікае літары, бо ёсьць імёнамі ўласнымі. Да прыкладу, гэтаксама ёсьць і ў грунтоўнае працы д-ра Я.Станкевіча «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік».
Даведка: “імя ўласнае” — назоўнік, які з’яўляецца асобавым індывідуальным назовам каго-, чаго-н., азначае слова ці словазлучэньне, што прызначанае для называньня асобнае, цалкам азначанае рэчы ці з’явы, якое вылучае гэтую рэч ці з’яву з шэрагу рэчаў ці з’яваў аднаго тыпу. “Імя ўласнае” супрацьпастаўляецца “імю агульнаму”.
--Adash 02:30, 17 ліпеня 2010 (UTC)

Назвы народаў зь вялікай літары — гэта аўтарскае напісаньне Станкевіча, у іншых слоўніках такога напісаньня няма, рэальна яно нідзе не ўжываецца, таму з гэтай прычыны ня можа прысутнічаць у Вікіпэдыі (калі толькі ў артыкуле пра Станкевіча, дзе апісваецца такі ягоны погляд на назвы народаў). —zedlik 02:49, 17 ліпеня 2010 (UTC)
Ангельцы мяне выпраўлялі, калі я на іх мове пісаў belarusians, poles, etc. Уплыў беларускай і расейскай моваў (я яшчэ наконт беларускай вагаўся, але наконт расейскай — дакладна не: у гэтым пляне ў мовах няма значных разыходжаньняў; пардон асабліва адчувальным за «братаньне» моваў). Калі падыйсьці да пытаньня фармальна, то БКП-2005 не асьвятляе гэтае пытаньне, бо збольшага асьвятляе пытаньні артаграфіі. З асноўных прынцыпаў вышэй названага выданьня: «Працоўная група сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах». Таму глядзім у афіцыйны правапіс: у 2010-м годзе ў 6-й главе (§§24-33) пра народнасьці нічога ня сказана. Таму, стала быць, трэба абапірацца на пісьмовую практыку. З эмпірычнага досьведу і кароткіх пошукаў па розных даступных крыніцах выцякае, што пішацца такі з маленькай. Wizardist г 06:38, 17 ліпеня 2010 (UTC)
Зь вялікай літары назвы народаў пішуць палякі. Зь беларусаў сустракаў такі варыянт толькі ў Ўспамінах дохтара Малецкага Пад знакам Пагоні.--Ruslan Raviaka 15:38, 17 ліпеня 2010 (UTC)

Праекты і тэматычныя тыдні

[рэдагаваць крыніцу]