Абмеркаваньне:Краснапольле

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выклікаюць сумненьні наступныя зьвесткі, цытую: «Існуюць зьвесткі, што ў 1708 расейскі фэльдмаршал Меншыкаў набыў маёнтак Краснапольскі » Ці была ў той час у расейцаў практыка набываць маёнткі за мяжою? Калі так, ці мог Меншыкаў вырашыць зрабіць гэта падчас ваенных дзеяньняў? Ці можа ён зрабіў гэта напачатку кастрычніка, адыходзячы за швэдамі на Севершчыну (адным маёнткам больш— можа калі спатрэбіцца :))--Lesnas ättling 19:55, 21 студзеня 2012 (FET)

У 1715, таксама за часамі вайны, Меншыкаў набыў у Пацея Дуброўна, а потым яшчэ судзіўся за яго (зьвесткі з адпаведнага артыкула з ЭВКЛ), таму відаць нічога немагчымага тут няма. Зрэшты, тэкст кнігі з адпаведнай зноскі вось тут. --Казімер Ляхновіч 20:05, 21 студзеня 2012 (FET)
Мабыць і так. Усё роўна, сумнёўна, ва ўсялякім выпадку, наконт даты. Гэта я не для спрэчак, проста маё меркаваньне.--Lesnas ättling 20:39, 21 студзеня 2012 (FET)
Дарэчы, апасьля 1708 гэтая вайна ўжо не закранала Беларусь.--Lesnas ättling 20:42, 21 студзеня 2012 (FET)