Абмеркаваньне:Косаўскі сельсавет
Першае стварэньне
[рэдагаваць крыніцу]У ГВБ (т. 3, с. 505) згадваецца, што вёска Старажоўшчына з 1954 году ўвайшла ў склад Косаўскага сельсавету. А вёска Хадоркі ў 1961 годзе ўжо таксама была ў складзе гэтага сельсавету (с. 508). Атрымліваецца, што, магчыма, 16 ліпеня 1954 году быў створаны Косаўскі сельсавет з цэнтрам у Косаве і ў складзе якога была яшчэ адна вёска — Старажоўшчына. Потым у склад сельсавету ўключылі і вёску Хадоркі. Пры гэтым «Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. уладк. БССР. Т. 2» гэтае не пацьвярджае. Ніякія іншыя наяўныя крыніцы, якія ў мяне ёсьць, гэтае не пацьвярджаюць, але і не абвяргаюць. Калі ў кагосьці ёсьць Шаблён:Літаратура/БССР. Адм.-тэр. падзел (1955, 1964) ці Памяць Івацэвіцкага раёну, то, калі ласка, паглядзіце тамака. --Ліцьвін (гутаркі) 14:01, 27 жніўня 2018 (MSK)