Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Кейт Сэбэрана

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму ня Кэйт? --Ліцьвін (гутаркі) 14:18, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

БКП, п. 86, заўвага А: «Гук [e] пасьля заднеязычных [g], [k] — перадаецца празь е (паводле агульнага правіла)». --Red_Winged_Duck 14:40, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
І прыклады: гетэр (getter), кетчуп (ketchup), скетч (sketch); Келі (Kelly), Кембрыдж (Cambridge), Кент (Kent), Кенэдзі (Kennedy), Керы (Kerry); у т. л. у складзе дыфтонгу [eı]: гейм (game), кекс (cakes) , Гейл/Ґейл (Gail). Тутака больш падыходзіць правіла 86: [e] (вузкі э), апроч становішча пасьля заднеязычных: Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City). Літара a у слове Kate, як і ў слове Lake, вымаўляецца аднолькава. --Ліцьвін (гутаркі) 14:54, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Там жа якраз і напісана: «апроч становішча пасьля заднеязычных» і заўвага А тлумачыць, што рабіць з заднеязычнымі. --Red_Winged_Duck 15:24, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Радыё Свабода: Кэйт — 27 вынікаў; Кейт — 43 вынікаў. Неадназначная сытуацыя. Я ўжо не кажу пра тое, што ў яе поўнае імя Кэтрын. --Ліцьвін (гутаркі) 16:01, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Сытуацыя якраз адназначная, бо цалкам апісаная ў БКП. У ангельскай мове яны таксама маюць розныя гукі пасьля «К» — Kate [keıt] і Catherine ['kæθ(ə)rɪn], таму дзейнічаюць розныя правілы БКП. --Red_Winged_Duck 16:23, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Я казаў пра неадназначную сытуацыю ўжываньня. Менавіта пасьля прыкладаў з Радыё Свабода я пра гэтае напісаў, а не пасьля назвы Кэтрын. --Ліцьвін (гутаркі) 16:27, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ўжо на тое пайшло, дык на «Свабодзе» цалкам сьвядома карыстаюцца тэрмінамі «Літва» і «літоўцы». -- Renessaince 19:10, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Я напрыклад калі пішу ці размаўляю і на расейскай мове, то заўсёды ўжываю назву Летува/летувісы ці Жамойць/Жмудзь/жамойты. Але зараз гаворка не пра гэтае. Проста нават на Радыё Свабода ня вызначыліся як пісаць. Мне больш падабаецца варыянт Кэйт. Пры гэтым прынцыпова бараніць гэты варыянт я ня буду. --Ліцьвін (гутаркі) 19:42, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Паводле БКП адзіны магчымы варыянт — гэта Кейт і іншых варыянтаў у гэтым выпадку няма. --Red_Winged_Duck 20:34, 16 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]