Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Кацярына Станкевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму не Катажына?

Думаў, што так трэба. Ёсьць Уладзімер Пуцін і Дзьмітры Мядзьведзеў, не Владімір Путін і Дмітрій Мед'ведев. Bocianski 20:47, 9 лютага 2009 (UTC)
ті, рі, де — для беларускай мовы немагчымыя спалучэньні. Супраць Кацярыны нічога ня маю. --Ліцьвін 20:51, 9 лютага 2009 (UTC)
Я таксама не :) Бачылі Orła cień? Ёсьць на ютюб.
тю — немагчымае спалучэньне, ці цю ці ту. Не глядзеў. Ня ў той краіне жыву каб ютуб глядзець :-) --Ліцьвін 21:20, 9 лютага 2009 (UTC)
Як бы нам да Жоры Куста не дайсьці :) —zedlik 22:19, 9 лютага 2009 (UTC)
Думаю, для зьмякчэньня сытуацыі лепш перанесьці. Але прыклад з Кустом некарэктны. Пан Bocianski ўсяго толькі хацеў паказаць, што імёны на расейскай/украінскай мовах маюць адпаведнікі на беларускай мове і мы імі пашырана карыстаемся. Пан Bocianski, як паляк, палічыў, што гэты прынцып можна распаўсюдзіць і на польскую мову, яго права. Таму, калі б я быў палякам, я бы таксама стварыў артыкул менавіта пад такой назвай. --Ліцьвін 22:35, 9 лютага 2009 (UTC)
Ня трэба да Куста ставіцца сур’ёзна, бо гэта быў жарт і пераклад. Але вось з Жорам крыху іначай, бо аналёгіі ў імёнах ёсьць у большасьці моваў, таму тут варта асьцярожна. Як рабіць, я сам рэцэптаў ня ведаю, таму лепей напэўна глядзець за практыкай ўжываньня ў другасных крыніцах, але і яна ёсьць не заўджы. —zedlik 00:54, 10 лютага 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Кацярына Станкевіч»

Пачаць абмеркаваньне