Абмеркаваньне:Какуевіцкі сельсавет
Загадкі
[рэдагаваць крыніцу]У 1924 годзе ў складзе Каленкавіцкага раёну быў створаны Какуевіцкі сельсавет. У 1939 годзе камуністы перайменавалі вёску Какуевічы ў вёску ім. Чкалава і адпаведна сельсавет у Чкалаўскі. У гэты час і вёска і сельсавет ўжо знаходзіліся ў складзе Васілевіцкага раёну. І вось 16 ліпеня 1954 году адбываецца перанос адміністрацыйнага цэнтру зь вёскі Чкалава (Какуевічы) у вёску... не, не ў вёску, а адначасова ў дзьве вёскі — Лукі і Залатуха (глядзіце АТУ БССР, т. 2, с. 260). Хутчэй за ўсё супрацоўнікаў ФКДАРБ гэты факт таксама вельмі зьдзівіў і таму яны для аднаго сельсавету стварылі дзьве старонкі — 1 і 2. Калі арыентавацца на даведнік «БССР. Адм.-тэр. падзел», то цэнтар усё ж быў перанесены ў вёску Лукі, а ў пэрыяд з 1 студзеня 1974 году да 1 студзеня 1981 году — у вёску Залатуха. Але ж на гэтым загадкі не заканчваюцца. У 1959 годзе сельсавет зноў апынуўся ў складзе Каленкавіцкага раёну. І гэты сельсавет і дагэтуль існуе і сельсавет не перайменавалі. Але ж у складзе сельсавету ўжо няма вёскі Чкалава (Какуевічы). Сельсавет ёсьць, назва засталася, а першапачатковага цэнтру ў складзе сельсавету ўжо няма. Атрымліваецца, што вёску перадалі ў іншы сельсавет. А цяпер самае цікавае — вёска апынулася ня тое што ў іншым сельсавеце, а нават у іншыя раёне — Сьветлагорскім (Шацілавіцкім), у Баравікоўскім сельсавеце. Як і калі такое магло адбыцца? ГВБ маўчыць. Калі зноў жа арыентавацца на даведнік «БССР. Адм.-тэр. падзел», то атрымліваецца, што ў пэрыяд з 1 студзеня 1968 году да 1 студзеня 1974 году Чкалаўскі сельсавет страціў два населеных пункты. Калі ж арыентавацца на ФКДАРБ, то хутчэй за ўсё перадача адбылася 27 сакавіка 1970 году. Дарэчы, менавіта за гэты пэрыяд Баравікоўскі сельсавет якраз узбагаціўся на два населеных пункты. Хутчэй за ўсё адным з гэтых населеных пунктаў зьяўляецца вёска Чкалава (Какуевічы), а другі населены пункт — вёска Пажыхар. --Ліцьвін (гутаркі) 15:06, 22 кастрычніка 2019 (+03)
На сайце Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэту знайшоў цікавую інфармацыю: «В 1926 г. в нашей местности стали организовывать Советы. На территории нынешнего Чкаловского сельсовета в то время было три Совета: Чкаловский сельсовет (центр в д. Чкалово), в состав которого входили деревни: Луки, Подлуки, Чкалово и Пожихар. Золотушский – входили деревни Золотуха и Хатыни. Деревня Новинки входила в состав Василевичского сельсовета. В 1955 г. был упразднен Чкаловский сельсовет в д. Чкалово, а Золотушский сельсовет был перенесен в д. Луки (центр Совета) и переименован в Чкаловский сельсовет. В 1971 г. центр Совета был перенесен в д.Золотуха, где находится и поныне». Чкалаўскі сельсавет скасавалі каб яго адразу зноў стварыць? Нейкае глупства. Тым больш паводле АТУ БССР і ФКДАРБ усё гэтае адбывалася не ў 1955 годзе, а 16 ліпеня 1954 году. Залатускі сельсавет якраз быў скасаваны і яго населеныя пункты ўвайшлі ў склад Чкалаўскага сельсавету. Таксама і адміністрацыйны цэнтар перанесьлі ў вёску Лукі. Што тычыцца пераносу цэнтру ў Залатуху, то хутчэй за ўсё ў 1971 годзе адбыўся неафіцыйны перанос, а афіцыйна перанесьлі ўжо ў пэрыяд з 1 студзеня 1974 году да 1 студзеня 1981 году. --Ліцьвін (гутаркі) 02:31, 23 кастрычніка 2019 (+03)