Абмеркаваньне:Кабыльнікі (Сьвіслацкі раён)
Выгляд
Дата стварэньня
[рэдагаваць крыніцу]Цікава, а калі ўзьнік гэты пасёлак? --Ліцьвін (гутаркі) 00:02, 19 студзеня 2020 (+03)
Патэлефанаваў да Ларысы Іванаўны Пракопік (кіраўнік справамі Сьвіслацкага сельсавету). Яна сказала, што раней гэта быў закрыты населены пункт пры ваеннай частцы. Усе мясцовыя называлі гэты пасёлак як урочышча Кабыльнікі, бо разьмясьцілі яго ва ўрочышчы Кабыльнікі. Ваенную частку зачынілі пасьля краху СССР, а пасёлак так і працягвалі называць урочышча Кабыльнікі. Але дзесьці ў 2005 годзе ўрочышча ператварылі ў пасёлак. Згадкі пра існаваньне ўрочышча: 1 і 2. Урочышча Кабыльнікі, менавіта як населены пункт, згадваецца і ў афіцыйных дакумэнтах: 1 і 2. --Ліцьвін (гутаркі) 16:52, 18 лютага 2020 (+03)