Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Замак у Мальбарку

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Усё-ткі вырашылі назваць такім чынам... Проста ў нашым праекце, а таксама ва ўсіх іншых Вікіпэдыях ужываецца менавіта варыянт Замак Мальбарк. Ізноў давядзецца ўсё ўсюды замяняць. --Taravyvan Adijene 20:39, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Афіцыйная назва аб'екта ў ЮНЭСКО Castle of the Teutonic Order in Malbork. Нават такая аналітычная мова як ангельскае ўжывае прыназоўнік, бо гэта слушна. І ня трэба абагульняць на ўсе Вікіпэдыі :-) Паглядзіце інтэрвікі і ўбачыце ў палове артыкулаў прыназоўнікі. --Jauhienij 20:44, 22 ліпеня 2010 (UTC)
А вось нават у прэамбуле артыкулу, ды і ў ангельскай вікі, адкуль вы перакладалі :) , назва Марыенбург ужываецца менавіта як назва замку - замак Марыенбург. --Taravyvan Adijene 20:49, 22 ліпеня 2010 (UTC)
pl:Zamek w Malborku --Jauhienij 20:51, 22 ліпеня 2010 (UTC)

--Jauhienij 20:51, 22 ліпеня 2010 (UTC)

І ня бачу сэнсу ў вашым рэдагаваньні артыкулу зараз, бо там не адна спасылка на замак. --Taravyvan Adijene 20:51, 22 ліпеня 2010 (UTC)
Ну дык а я пра што? be:Замак Мальбарк, ru:Замок Мариенбург, uk:Замок Марієнбург. --Taravyvan Adijene 20:55, 22 ліпеня 2010 (UTC)
Вікіпэдыя не зьяўляецца спасылкай, вы гэта ведаеце? --Jauhienij 20:56, 22 ліпеня 2010 (UTC)
Зрэшты, няма чаго тут болей дзяліць. Зараз зраблю перанакіраваньняў. --Taravyvan Adijene 20:57, 22 ліпеня 2010 (UTC)
Няхай удзельнікі выскажуцца. Я прынцыпова ня супраць. Толькі б артыкул быў якасны. --Jauhienij 20:59, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Наколькі я разумею, назва Замак Мальбарк зьяўляецца памылковай, бо замак насамрэч называецца Марыенбург, а Мальбарк — польскі варыянт назва горада. Як я разумею, назву замка на манэр гораду ніхто не перайначвай. Таму атрымліваем, магчымыя наступныя варыянты: Замак Марыенбург (паводле нямецкай традыцыі), Замак у Мальбарку (паводле польскай), Мальбарскі замак (на манэр беларускай: як, напрыклад, Нясьвіскі замак, Мірскі замак). Калі ў гугле адфільтраваць вынікі зь вікіпэдыі наркамаўкай, то усе варыянты маюць прыблізна агульную колькасьць згадак, якая для кожнага зь іх не перавышае 10. Таму ў такім выпадку, я мяркую, варта альбо шукаць досьвед беларускамоўнага ўжытку ў аўтарытэтных крыніцах, альбо зрабіць асноўнай назвай польскі варыянт, як афіцыйную назву краіны, дзе ён цяпер тэрытарыяльна разьмяшчаецца (відаць, што і робіць Юнэско). Ну і з астатніх варыянтаў перанакіраваньні, вядома. —zedlik 23:12, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Зараз ужо ўсе перанакіраваньні ёсьць, дык ня так крытычна, як будзе звацца артыкул. --Taravyvan Adijene 11:57, 23 ліпеня 2010 (UTC)
Файна, дзякуй. Насамрэч, мне таксама непрынцыпова, проста выказаў меркаваньне, як я разумею сытуацыю. —zedlik 13:01, 23 ліпеня 2010 (UTC)