Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Залаты век беларускай гісторыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Няясна, аб якім "адступленьні польска-каталіцкае экспансіі(??)" уласна ідзе мова. Якая магла быць "польская экспансія", калі польская мова сталася пісьмоваю ў другой чвэрці 16-га ст. А калі пад "каталіцкай экспансіяй" разумеецца актыўнае развіццё парафіяльнае сеткі Віленскага біскупства ў 15-ым ст., то, прабачце, гэта такая ж старонка гісторыі і культуры краю, як Ішкальдзкі касцёл і Статуты. Па спасылцы (артыкул Саверчанкі і Санько) ніякае "польска-каталіцкае экспансіі" няма, але і гэты артыкул напісаны досыць блытана, у прыватнасці, зраўнаны паняткі "Рэнесанс" і "Рэфармацыя". Прапаную напісаць артыкул яснаю моваю, пазначыўшы факты (а не журналісцкія цьмяныя штампы). Прыблізна так: "Залатым векам" у пачатку 17-га ст. (прыклад - дзённік Ф. Еўлашоўскага) называлі пэрыяд да контррэфармацыйных захадаў езуітаў, калі ў ВКЛ квітнела айчынная культура і панавала міжканфесійная згода. Галоўныя здабыткі "Залатога веку" - паўстанне літаратуры ў народнай мове (як, каталіцкай, так і праваслаўнай і евангеліцкай), стварэнне Статутаў, высокі ўзровень розных мастацтваў, міжканфесійны мір (Віленска-Гарадзенскія прывілеі 1563-68 гг.). Алёхно (гутаркі) 13:35, 21 красавіка 2023 (+03)[адказаць]