Абмеркаваньне:Загрожаная мова
Выгляд
Адкуль узята азначэньне уцісканая мова? Артыкул мусіць называцца «мова пад пагрозай зьнікненьня» альбо штосьці накшталт гэтага. --Jauhienij 16:39, 15 красавіка 2011 (EEST)
- Карыстаўся слоўнікам Валянціны Пашкевіч для перакладу, каб захаваць сэнс ангельскага азначэньня без калькаваньня. Беларускага ў афіцыйным ужытку не йснуе. Калі браць Вашую прапанову даслоўнага перакладу, давядзецца дадаць «якая знаходзіцца» («мова, якая знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня»), каб запабегчы ўжытку словазлучэньня «пад пагрозай» у якасьці дзеяслова. Удзельнік:W 11:25, 17 жніўня 2011 (EEST)
- Зразумела. У такім выпадку варта паставіць спасылку на слоўнік В. Пашкевіч праз шаблён {{Кніга}}. --Jauhienij 13:05, 17 жніўня 2011 (EEST)