Абмеркаваньне:Езярышчанскі пасялковы савет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Навошта выдаляць, калі такая адміністрацыйная адзінка існавала ў мінулым? Тым больш ці ёсьць дзе пастанова пра скасаваньне пасялковага савету? У 2007 годзе ён яшчэ існаваў [1]. —zedlik 01:42, 16 траўня 2009 (UTC)

На 1 студзеня 2007 году такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі не існавала. Менавіта адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Так называецца камітэт у гэтым мястэчку, але яго нельга ўносіць у шаблён. Згодна з рашэньнем зараз у раёне 10 саветаў. Пра гэтае яшчэ казалі ў абмеркаваньнях Аршанскага раёну, удзельнік Юрцэвіч Дзьмітры меў рацыю, бо сапраўды калі камітэт ёсьць толькі ў мястэчку, іншых населеных пунктаў у ім няма, то гэта не адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і гэты камітэт нельга ўключаць у шаблён. Адкат маёй праўкі гэтым удзельнікам быў абсалютна правамоцным. --Ліцьвін 13:29, 16 траўня 2009 (UTC)
18.01.2007 Езярышчанскі пасялковы выканаўчы камітэт існаваў, дзіўна неяк, што самога савету ўжо не было. Але я не пра гэта. Ёсьць указ [2] пра ўтварэньне Езярышчанскага гарадзкога пасялковага савету. Гэта тое самае, што і Езярышчанскі пасялковы савет? Пра шаблёны гаворкі не ідзе, я пра сам гэты артыкул. —zedlik 01:28, 17 траўня 2009 (UTC)
Вельмі цікавы дакумэнт. Атрымліваецца існаваў такі. Трэба больш інфармацыі, напрыклад, калі яго скасавалі, г.зн. забралі ўсе населеныя пункты, і застаўся толькі камітэт у мястэчку. --Ліцьвін 11:49, 17 траўня 2009 (UTC)
Ну тады хай артыкул застаецца, а там будзе бачна. —zedlik 12:14, 17 траўня 2009 (UTC)
Зрабіў. --Ліцьвін 12:26, 17 траўня 2009 (UTC)
Дзякуй. А адкуль увогуле зьвесткі, што савет скасаваны? Вось тут [3] пазначана што па стане на 2007 год пасялковы савет існуе. На сайце гарадоцкага райвыканкаму пазначана, што ён існуе і дагэтуль — [4]. —zedlik 14:39, 17 траўня 2009 (UTC)
На 1 студзеня 1999 году ў раёне было 18 сельсаветаў. Паміж 1999 годам і 2004 годам быў скасаваны Пралетарскі сельсавет. Засталося 17 сельсаветаў. Рашэньнем скасавалі яшчэ 7 сельсаветаў, засталося 10. На сайце Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пасялковага савету няма (дадзеныя хутчэй за ўсё на 1 студзеня 1999). Згодна з атлясам на 1 студзеня 2007 году ў раёне налічвалася 10 сельсаветаў. Хутчэй за ўсё, калі ідзе нейкае разьмеркаваньне, то пазначаецца не населены пункт, а мясцовы савет і/ці камітэт (мясцовы ўвёў у абарачэньне ўдзельнік Юрцэвіч Дзьмітры, я ня ведаю як лепш назваць). Патрэбны законы ўтварэньне/скасаваньне ці афіцыйныя пералікі, як напрыклад сайт Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ці атлясы. --Ліцьвін 15:11, 17 траўня 2009 (UTC)
Ну, дык я ж прывёў афіцыйнае рашэньне: «РЕШЕНИЕ ГОРОДОКСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ, 28 марта 2007 г. № 18», там ў пераліку 10 сельсаветаў + 1 пасялковы савет. На афіцыйным сайце выканкаму — тое самае. Заўважце, гэта ніяк не супярэчыць атлясу, сельсаветаў сапраўды 10. На сайце міністэрства аховы здароўя ўвогуле невядома што, прынамсі я не магу зразумець, за які год там зьвесткі і да таго ж там не сказана, ці ўваходзіць Езярышчы ў склад якой-небудзь адзінкі. —zedlik 21:17, 17 траўня 2009 (UTC)
Я казаў пра ўсе саветы. У атлясе, на мапе і сайце прыводзяцца ўсе саветы: сельскія, пасялковыя і гарадзкія. Езярышчы нікуды не ўваходзіць і менавіта таму калі ідзе нейкая разьмеркаваньне, то пішацца не гарадзкі пасёлак Езярышчы, а Езярышчанскі пасялковы выканаўчы камітэт ці савет, але гэта іх мясцовы, які існуе для зручнасьці і не зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай. Добры прыклад Аршанскі раён. У ім зараз афіцыйна 16 саветаў. Пры гэтым у раёне 3 гарадзкіх пасёлка, але ніводнага пасялковага савету. Хоць я таксама прыводзіў прыклады, што яны быццам існуюць, але ўдзельнік Юрцэвіч Дзьмітры меў рацыю, яны не існуюць. --Ліцьвін 21:35, 17 траўня 2009 (UTC)