Абмеркаваньне:Дэ-Сэўр

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму «Д’ё» (калі б было Dieu — іншая справа). Параўнайце зь Дзюнкерк.--Lesnas ättling (гутаркі) 00:05, 11 лістапада 2013 (FET)

З «Д’ё» згодзен, цяжка слушна перадаць па-беларуску, мо’ варыянт До-Сэўр будзе лепей. Наконт Дзюнкерка, паводле БКП33а слушна Дункерк, тутака можа назірваецца нейкі флямандзкі ўплыў. --Dymitr 00:35, 11 лістапада 2013 (FET)
На маю думку, «до» не падыходзіць. Наколькі памятаю, з францускай перадаецца памягчэньне (Цюль, Буш-дзю-Рон). Адначасова, мы ж ня кажам "граф дзё ля Фэр", дык можа й тут слушна будзе Дэ-Сэўр? Што да Дзюнкерку — так, гэта чыстай вады флямандзкі тапонім (штосьці накшталт "Царква ў дзюнах"), але ўжо франканізаваны. Але калі БКП прыводзіць гэты канкрэтны прыклад, то варта будзе перанесьці.--Lesnas ättling (гутаркі) 01:29, 11 лістапада 2013 (FET)
Добра, тады робім два пераносы ў Дэ-Сэўр і Дункерк. --Dymitr 23:41, 11 лістапада 2013 (FET)