Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Душылаўка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва Лявонава Поле згадваецца ў ГССМ. А вось чаму тамака не сустракаецца Душылаўка... ГВБ, СННП, КТСБ таксама нічога ня ведаюць пра гэтую назву. Вось тутака знайшоў цікавую інфармацыю: «у нас адну вёску, Душылаўку, у Леанпольле перайменавалі за камуністамі. Але і зараз нават у мясцовых дакумэнтах некаторыя робяць памылкі па звычцы і пішуць Душылаўка». У 2000 годзе выйшла ў сьвет кніга «Зямля, дзе пачаўся мой лёс», тамака згадваецца вёска Душылаўка. Але самая цікавая крыніца — дадатак «Спісы населеных пунктаў Магілёўскай губерні 1783—1785 гг.» да кнігі «Генеральнае межаванне ў Беларусі». Вось тамака згадваецца Душылаўка ў складзе Клімавіцкага павету. Атрымліваецца, што назва Душылаўка сапраўды гістарычная. --Ліцьвін (гутаркі) 15:58, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]