Абмеркаваньне:Дзесяць прыказаньняў
Дзесяць прыказаньняў
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную перанесьці артыкул у Дзесяць прыказаньняў. В. Ластоўскі ў сваім слоўніку адзначае, што «слова запаведзь у народзе мае значэньне заўчаснага веданьня, апавешчаньня аб чым колечы, але не загаду» [1] і падае для «заповеди» адпаведнікі «загад» і «забарона». Але ў публікацыях на рэлігійную тэматыку часьцей сустракаецца іншы варыянт «дзесяць прыказаньняў» [2] + такі пераклад для «заповеди» падае слоўнік братоў Гарэцкіх [3] і сустракаецца ў слоўніку НН [4]. Таксама існуе сьпеўнае пералажэньне «Dziesiać Boskich prykazańniau», запісанае і апублікаванае Б. Эпімах-Шыпілам у каталіцкай газэце «Беларус» [5]. --Jauhienij (гутаркі) 01:42, 9 красавіка 2012 (FET)
- Згодны, "Дзесяць прыказаньняў" звучыць больш натуральна, да таго ж у польскай і ўкраінскай мовах ёсьць такі варыянт. Так што я ўласна ня супраць) --The-verver (гутаркі) 02:21, 9 красавіка 2012 (FET)
Сымбалі
[рэдагаваць крыніцу]А ці падкажа хто-небудь, што за сымбаль разам з крыжом, крыху падобны на рыбу, на выяве на тэмплейце "Хрысьціянства", што дадаў Knedlik-Pod? --The-verver (гутаркі) 21:56, 9 красавіка 2012 (FET)
- Ужо знайшоў артыкул пра Іхтыс, дякуй)) --The-verver (гутаркі) 02:34, 16 красавіка 2012 (FET)