Абмеркаваньне:Даўбуцкі мячэт
Выгляд
Артаграфія
[рэдагаваць крыніцу]Па-першае, зь якой мясцовасьці гэты мячэт? Мабыць, варта пісаць Даўбуцкі мячэт (праз чаргаваньне ч-ц)? Правільна ж напісана ў іншым тэсьце: Сьмілавіцкі мячэт ад Сьмілаічы.
Па-другое, якога роду слова мячэт? У тэксьце яно і мужчынскага, і жаночага адначасова.--Kažemaks 08:32, 22 верасьня 2008 (UTC)
Магчымы Вы лепшы знаўца як беларускай мовы так і клясычнага правапісу за мяне. Пэўна правільна будзе Даўбуцкі, праблема што я скапіяваў з наркамаўкі, з артыкула Канапацкага. Вось ўз родам слова "мячэт" больш пытаньняў. На маю думку род мужчынскі, хаця падмацаваць яе чым-небудзь істотным не магу. Ізноў можна апэляваць да Вашых ведаў і адпаведна выправіць, толькі перад гэтым гэта абгрунтаваўшы тут! --Мікола Волкаў 14:22, 22 верасьня 2008 (UTC)
- Як раз я адносна роду слова мячэт магу толькі меркаваць. У літаратуры ("Спадчына") сустракаў гэты назоўнік у мужчынскім родзе. Ды й у інтэрнэце ён сустракаецца пераважна ў такой самай граматычнай форме.--Kažemaks 19:34, 22 верасьня 2008 (UTC)