Абмеркаваньне:Данія
Шаблён-картка
[рэдагаваць крыніцу]Пытаньні па шаблону ІнфаПраКраіну: (1) Як зрабіць спасылку ля «Дзяржаўнага гімну» на: «У прысутнасці манарха выконваецца не нацыянальны, а каралеўскі гімн Kong Christian»? Ці можна ў шаблоне зьмяніць пункт «Незалежнасьць» на «Нацыянальнае сьвята» — бо далёка не ва ўсіх краінах гэта Дзень незалежнасьці?
- Прыйдзецца прыбраць аўтаматычную спасылку на гімн у шаблёне. Тады і дадаткі можна будзе зьмяшчаць. --EugeneZelenko 15:19, 05.02.2006 (UTC)
"Незабітых дзяцей часцей называюць Jens, Peter, Lars (хлопчыкаў) або Kirsten, Mathilde, Anne (дзяўчынак)" Дзеці падзяляюцца на забітых і незабітых ??? Alexander Gouk 04:49, 06.02.2006 (UTC)
- Такая, на жаль, статыстыка. Узята адсюль: [1], раздзел Population and elections, p.32.--Zban 11:16, 06.02.2006 (UTC)
- Магчыма, аборты будзе гучаць больш дарэчна за узаконеныя забойствы дзяцей?!--JanMarozau 13:58, 06.02.2006 (UTC)
- Магчыма – толькі гэта супярэчыць палітыкі «Вікіпедыі» пазбягаць эўфемізмаў.--Zban 19:29, 06.02.2006 (UTC)
- Правакуеце? :) --Red_Winged_Duck 21:04, 06.02.2006 (UTC)
- Хіба аборт (спарон) - гэта эўфемізм?! Гэта медычны тэрмін! --JanMarozau 07:08, 07.02.2006 (UTC)
- Вы прапануеце тэрмін, слова – але, магчыма, вы чыталі аб тым, што слова само па сабе нічога не значыць; значаць толькі тэкст і кантэкст. І справа ў нашым выпадку такая – трэба коратка і адэкватна сфармуляваць факт: “у n-м годзе ў Даніі гвалтоўна пазбавілі жыцця х нежыццяздольных без маці істотаў (тут можам пагуляцца ў тэрміналогію – эмбрыёны etc. – але тэрміналогія мусіць не (пад)мяняць факты, а адлюстроўваць), меркаваная сярэднестатыстычная працягласць якіх роўнілася б інакш, у залежнасці ад полу, y або z гадам”? Ці “аб’ектыўней” гэтак глядзіцца мой сказ пра дзіцячыя забойствы? Акадэмічней?
- Я магу згадзіцца, што аборт – гэта медычны тэрмін, і што юрыдычны. Але ў артыкуле “Дэмаграфія”, дзе ключавыя словы – нараджэнні, міграцыі, смерці... няшчасныя выпадкі, забойствы – гэткая медыцынская тэміналогія, напраўду – недарэчны эўфемізм. Медыцынскія канатацыі, аперацыянальная афарбоўка тэрміну “аборт” заблытвае чытача: бо медыцына ж асацыюецца звычайна з дапамогай, з паляпшэннем і падаўжэннем жыцця, а не з гвалтоўным яго абрываннем, дэмаграфічны бок якога я і закранаю ў артыкуле. Да таго ж, выкарыстанне спецыяльнай тэрміналогіі (які, дарэчы, адсотак беларусаў ведае слова “спарон”?) там, дзе яе магчыма пазбегнуць – гэта парушэнне яшчэ аднаго энцыклапедычнага правіла: рабіць артыкулы максімальна самазамкнёнымі (self-contained).
- У падмурку нашай цывілізацыі, ад часоў старажытнагрэцкіх, ляжыць толькі адзін камень: аб’ектывізм. Мне прыкра, што рэдактары англійскай Вікіпедыі ў рэкамендацыях аўтарам [2] дапусцілі, свядома ці не, падмену паняццяў: neutrality замест objectivity. Я спадзяюся, што хаця б беларускім вікіпедыстам хопіць розуму, каб разлічыць. Dixi.
- Zban 12:09, 07.02.2006 (UTC)
Народжаных дзяцей замест незабітых дзяцей, альбо проста — дзяцей у Даніі звычайна называёць/даюць імёны Alexander Gouk 07:33, 07.02.2006 (UTC)
- Вы мо троху не зразумелі, “незабітыя дзеці” гэта тыя якіх хацелі забіць, але па нейкіх абставінах не забілі. Таму словы “народжаныя дзеці” будзе не трапна, бо яны менавіта “незабітыя”. --MaximLitvin 18:29, 07.02.2006 (UTC)
- Тады нашто ўвогуле гэткія глупствы пісаць? 'Незабітыя дзеці' - гучыць прынамсі па-ідыёцку і не трапна. Ці не лепш замест гэтага прывясці агульную статыстыку па народжаных дзецях, альбо ніякай, а не гэтае невядома-што? Стась 194 01:11, 11.04.2006 (UTC)
Заўвагі па афармленьню
[рэдагаваць крыніцу]- Трэба дадаць спасылкі на гады і стагоддзі, якія ў першы раз сустракаюцца ў тэксьце.
- Замяніць скарачэньні (ст. -> стагоддзе)
- Працяжнік сярэдняй даўжыні (–) выкарыстоўваць толькі для інтэрвалаў (напрыклад, 1941 – 1944), для ўсяго іншага — доўгі (—).
- Не перашкодзіць праверыць тэкст праграмай праверкі правапісу (MS Word, OpenOffice), бо часам сустракаюцца словы, напісаныя клясычным правапісам.
EugeneZelenko 16:08, 07.02.2006 (UTC)
- Дзякуй, трохі падправіў -- пераважна граматыку і спасылкі на даты. Ці прынята распісваць відавочныя скарачэнні (гг. н.э., г.зн.)? Я не ўпэўнены, што гэта дадае чытэльнасці... І наконт працяжнікаў: дзе пачытаць аб тае палітыцы? Як кажа неіснуючая кітайская прымаўка: тое, што можна пакінуць кароткім, не варта рабіць даўгім.--Zban 21:17, 07.02.2006 (UTC)
- З скарачэньняў я бы пакінуў толькі н.э. і г.д. Гады ўжо былі ў тэксьце без скарачэньняў.
- Пра працяжнікі хутчэй за ўсё было ў Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул, але згінула пра лякалізацыі прастораў назваў. Дакладна памятаю, што прапанаваў Zmila. Паходзіць хутчэй за ўсё з тыпаграфскіх стандартаў. У кнігах (беларускіх, расейскіх), якія я ўчора паглядзеў, - выкарыстоўваецца ў словах як лучок, — як працяжнік.
- EugeneZelenko 15:08, 08.02.2006 (UTC)
- Згодзен наконт працяжнікаў: В качестве тире используется M-тире (Alt+0151) (тире с шириной знака «M») которое отбивается узкими пробелами: «это — он». Тире не должно быть в начале строки, за исключением прямой речи. При задании диапазона изменения используется N-тире (Alt+0150) без отбивки пробелами [3]--Zban 20:24, 08.02.2006 (UTC)
Update
[рэдагаваць крыніцу]Hey, the article needs to be updated :-) --Hejsa 12:45, 18 чэрвеня 2009 (UTC)
Абраны артыкул?
[рэдагаваць крыніцу]Наяўнасьць артаграфічных памылак наўпрост супярэчыць крытэрам абраных артыкулаў. Трэба было б выправіць, але сам артыкул ўвогуле ўжо нічым асаблівым не вылучаецца сярод мноста іншых не-абраных. --Taravyvan Adijene 11:50, 18 студзеня 2011 (EET)