Абмеркаваньне:Давыд-Гарадоцкі гарадзкі савет
У ГВБ 4-2 на старонцы 572 сьцьвярджаецца, што вёска Высокае з 1940 году ўваходзіла ў склад Давыд-Гарадоцкага с/с. Пры гэтым такога сельсавету ніколі не існавала, але затое існаваў гарадзкі савет. Апошні згадваецца ў 1 выданьні {{Літаратура/БССР. Адм.-тэр. падзел}}. Атрымліваецца, што вёска Высокае ўсё ж уваходзіла ў склад Давыд-Гарадоцкага гарадзкога савету. Але адразу ўзьнікае другое пытаньне: а калі гэтую вёску перадалі ў склад Альшанскага сельсавету? Калі арыентавацца на {{Літаратура/БССР. Адм.-тэр. падзел}}, то гэтае адбылося ў пэрыяд з 1 чэрвеня 1955 году да 1 студзеня 1964 году. Я думаю, што гэтае адбылося 19 студзеня 1961 году — калі быў скасаваны Давыд-Гарадоцкі раён. Таксама цікавы момант: у горадзе быў уласны калгас. Атрымліваецца, што ў складзе гарадзкога савету былі сельскагаспадарчыя землі. Магчыма менавіта 28 ліпеня 1959 году з складу гарадзкога савету і былі выключаныя сельскагаспадарчыя землі зь сельскім населеным пунктам. --Ліцьвін (гутаркі) 02:31, 12 жніўня 2019 (MSK)