Абмеркаваньне:Гісторыя Чылі
Выгляд
Артыкул варта будзе прапанаваць у "выбраныя". Аднак у мяне багата моўных заўваг: так, я б замяніў
- таму назад -- таму
- некалькі пазней -- трохі пазней
- рэформ -- рэформаў
- путч -- пераварот (ці менавіта путч?)
- перакананая тэндэнцыя -- ...
- (без) цяжкасцей -- (без) цяжкасцяў
- узначальваемые Францішкам Пісарра іспанскія канкістадоры -- іспанскія канкістадоры (пад началам) Францішка Пісарры
і г.д. Калі хочаце, спіс працягну; калі патрэбна, абгрунтую. Але папярэджваю: я не мовазнаўца, лёгка магу памыляцца. Дарэчы: чаму Чылі жаночага роду? Мне проста цікава.--Zban 12:57, 05.02.2006 (UTC)
- Так, някепска было бы каб хто падкарэктаваў стыль і праверыў трансьлітэрацыю гішпанскіх імён і назваў. --EugeneZelenko 15:57, 05.02.2006 (UTC)
Рыа
[рэдагаваць крыніцу]"Рыа" па-гішпанску значыць "рака", таму ня варта транслітараваць. Калі аўтары ня згодныя, вяртайце да папярэдняе вэрсіі. --Andrei 20:57, 12.жніўня.2006 (UTC)
Абранасьць
[рэдагаваць крыніцу]Наколькі я ведаю, адным з галоўных крытэраў абранасьці зьяўляецца наяўнасьць сьпісу літаратуры і зноскаў. Гэтага няма. Напэўна, калі крыніцы ня будуць даданыя, трэба выставіць на пазбаўленьне статусу. --Аляксей К. 14:48, 7 сакавіка 2011 (EET)
- Так, цяперашнія крытэрты абранасьці артыкулаў больш жорсткія, таму артыкул ім не адпавядае. Варта пазбаўляць праз Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу. —zedlik 02:46, 8 сакавіка 2011 (EET)