Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Гімн Летувы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літаратурны варыянт

[рэдагаваць крыніцу]

Ёсць уласны літаратурны пераклад гімна (блізкі да арыгіналу, з супадзеннем рытмічнага малюнка і рыфмоўкі). Мо, дадаць яго замест другога варыянту перакладу (там, калі я не памыляюся даслоўны пераклад з рускага тэксту, які стварыў Яўген Шкляр)? LexArt 14:41, 16 верасьня 2009 (UTC)

Ці зьяўляецца пераклад Яўгена Шкляра афіцыйным, альбо распаўсюджваецца згодна ўмоваў GFDL/CC-SA-BY-3.0? Калі не, то тады толькі дадаць спасылку. --EugeneZelenko 14:49, 16 верасьня 2009 (UTC)
Дарэчы, а адкуль існыя беларускія варыянты перакладу? Бо наконт іх таксама ўзьнікае пытаньне пра аўтарскія правы, а прынамсі ў інтэрнэце больш нідзе іх няма. —zedlik 20:05, 16 верасьня 2009 (UTC)
Ну я пераклаў, з расейскай мовы. --Ліцьвін 20:28, 16 верасьня 2009 (UTC)
А хто аўтар расейскага перакладу? Калі Шкляр, то зноў трапляем на гэтую праблему з аўтарскім правам. І паводле першай праўкі яшчэ адзін варыянт ад удзельніка Czalex. —zedlik 20:42, 16 верасьня 2009 (UTC)
А хіба дзяржаўныя гімны, сьцягі і гербы падпадаюць пад аўтарскае права? --Ліцьвін 20:48, 16 верасьня 2009 (UTC)
Гімны — не, пераклады (неафіцыйныя, аўтарскія) — так. —zedlik 20:53, 16 верасьня 2009 (UTC)
Добра, хай пераклад з летувіскай мовы. --Ліцьвін 22:50, 16 верасьня 2009 (UTC)
Наколькі я ведаю, афіцыйнага перакладу гімна Летувы на рускую мову няма (дый афіцыйны варыянт тут можа быць толькі літоўскім, бо яго зацвердзіў Сейм краіны, а пераклады на любую мову - гэта аўтарскія варыянты). LexArt 15:03, 16 верасьня 2009 (UTC)
Шкляр памёр у 41-м, то бок тэарэтычна варыянт таго, што ягоны пераклад ужо перайшоў у грамадзкую ўласнасьць, існуе, але гэта трэба пільна правяраць. —zedlik 20:05, 16 верасьня 2009 (UTC)
Пытанне яшчэ і ў тым, як праваўладальнікі тэксту Шкляра гэта аформілі, тэрмін у 70 гадоў дзейнічае тады, калі няма нейкіх адмысловых умоваў (напрыклад, калі аўтарскія права разам з правам на распаўсюджванне былі перададзеныя іншай асобе). Наконт перакладаў у артыкуле - адкуль першы я не ведаю. Таму я і прапаную свой пераклад для Вікіпэдыі, бо тут праблемаў з аўтарскімі правамі яўна не будзе, таму што я дазваляю карыстацца ім пад ліцэнзіяй cc-by (рабіце, што душа захоча, толькі аўтарства пазначайце). LexArt 08:32, 17 верасьня 2009 (UTC)
Тэрмін ў 70 гадоў дзейнічае заўсёды. Але Ваш пераклад — вытворная праца ад перакладу Шкляра, які не ліцэнзаваўся на ўмовах cc-by. --EugeneZelenko 13:44, 17 верасьня 2009 (UTC)
Не, Вы не зразумелі - я перакладаў з арыгінала, а не з варыянта Шкляра. Таму я і ліцэнзую яго, як хачу. Пра 70 гадоў мне паведаміў знаёмы юрыст, але ён мо, і памыліўся. LexArt 14:34, 17 верасьня 2009 (UTC)
Калі пераклад з арыгіналу, тады ўсё добра :-) --EugeneZelenko 14:41, 17 верасьня 2009 (UTC)
Ну тады я пакуль змяшчу яго замест другога тэксту, а калі высветліцца, што першы тэкст гэта не самастойна зроблены падрадкоўнік, а "пераклад" з перакладу, які пад капірайтам яшчэ, тады вернем падрадкоўнік са Шкляра (бо там ўжо тэрмін скончыўся). LexArt 15:00, 17 верасьня 2009 (UTC)