Абмеркаваньне:Гальшанскі замак
Гальшанскі замак зьяўляецца замка выключна, паводле традыцыі такога назову. Нават у самім апісаньні замка ня зьвернута ўвага на тое што апісваецца выключна палац, ні слова няма пра бастыённыя ўмацаваньні, што менавіта і рабілі гэты "замак" здольным да абароны.
Аднак тут паўстае пытаньне куды перанесьці Гальшанскі замак у катэгорыю "бастыённыя замкі" (!!!гэта розныя рэчы!!!) ці катэгорыю палацы.
Згодна з папярэднім каментаром. Праблема ў тым, што мы практычна нічога не ведаем пра фартыфікацыю замка. На самой справе, помнік амаль што не даследаваны (ні гісторыкамі, ні археолагамі), адсюль і памылкі ў тэксце. Напрыклад, сцверджанне, што Гальшаны перайшлі да Сапегаў у 1525 г. праз шлюб Алены Юр'еўны Гальшанскай і Паўла Іванавіча Сапегі. Паўсюды гуляе гэты "факт", але нідзе няма спасылкі на крыніцу. Непасрэдна праз шлюб у якасці пасагу землі (маёнткі) не давалі, тым больш радавую вотчыну такога старажытнага, знакамітага княскага роду, тым больш ДАЧЦЫ з 12 дзяцей Юрыя Іванавіча Гальшанскага пры наяўнасці двух дарослых братоў (ад першага шлюбу) і двух братоў ад другога шлюбу. Непасрэдна гісторыю валодання Гальшанамі не вывучала, але ведаю, што ў пачатку 16 ст. ў выніку разрастання сям'і на Гальшанах было некалькі гаспадароў, якія валодалі часткамі. Што было паміж 1520мі гадамі і 1558 г. дакладна сказаць не магу, але ў 1558 г. па беспатомнай смерці апошняга прадстаўніка мужчынскай лініі Гальшанскіх -- Сямёна Юр'евіча Гальшанскага (1556 г.) і яго жонкі (1558 г.) (нагадаю, Алена -- родная сястра Сямёна) і 15 мая адбываецца падзел усіх яго маёнткаў. Дык вось, у 1556 г. Гальшаны цалкам належалі Сямёну Юр'евічу, а ў выніку падзелу яго спадчыны ў 1558 г. перайшлі да сыноў Алены Юр'еўны. Сама Алена ў пацверджанні пану Казінскаму запісу на землі ад жонкі яго Марыі (родная сястра Алены і Сямёна), датаваным 1557 г. названа ўжо нябожчыцай (Метрыка, кн. 38. арк. 147--148 адв.), а таму ў падзеле спадчыны Сямёна яна не ўдзельнічала. Частка спадчыны была выдзелена яе сынам Мікалаю і Багдану Паўлавічам, а не мужу Паўлу Іванавічу!Справа аб падзеле падрабязна запісана ў Метрыку -- кніга 38, арк. 59-- (запіс ад 23 мая 1558 г.). Так што Сапегаўскімі Гальшаны сталі толькі з 1558 г., а раней гэтага года Сапегаў на Гальшанах не было. Пры стварэнні тэкста варта ўсё ж правяраць факты і адбіраць хоць бы тыя, што маюць спасылкі на крыніцы (якія таксама няблага было б правяраць). Іначай памылкі тыражуюцца і множацца. Лепш напісаць менш, але якасна.
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Гальшанскі замак»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Гальшанскі замак.