Абмеркаваньне:Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пасьля даданьня мною храналягічных мэтакатэгорыяў адбылася невялікая гутарка ў IRC. Запрашаю да абмеркаваньня ахвотных:

[00:02:23] <Renessaince> і яшчэ ня згодны з тым, што ВС РБ-13 "зьнік" 27 лістапада
[00:02:50] <wizardist> а калі?
[00:02:58] <wizardist> што было ў артыкуле, тое я дадаў :)
[00:03:51] <Renessaince> там жа ня зьнік, а дзейнасьць спыненая. і тое не адпавядае рэчаіснасьці. бо насамрэч Вярхоўны Савет зьбіраўся дакладна да 1999 году, а магчыма і далей
[00:04:25] <Renessaince> іншая справа, што ён ня меў сілы. але дзейнічаў
[00:05:36] <wizardist> ммм, тое, што ты кажаш, называецца POV-pushing
[00:05:49] <Renessaince> перакладзі
[00:06:02] <wizardist> прасоўваньне пункту гледжаньня
[00:06:10] <Renessaince> не
[00:06:24] <Renessaince> я лічу, што слова "зьнік" у дадзеным выпадку не пасуе
[00:06:41] <wizardist> Пасьля 27 лістапада 1996 ВС-13 апыніўся нелегітымным
[00:06:49] <wizardist> зьнік не ў фізычным пляне
[00:06:59] <wizardist> гэта абстракцыя.
[00:07:15] <Renessaince> дарэчы, нелегітымным апынуўся якраз лукашысцкі нацыянальны сход
[00:07:17] <wizardist> калі б было за сто тысячаў артыкулаў, то былі б падкаэгорыі "разбураныя", "ліквідаваныя", етц
[00:07:26] <Renessaince> бо ня быў прызнаны ані Эўропай, ні тым болей ЗША
[00:07:45] <wizardist> Renessaince: і зноў пов-пушынг. у Беларусі дэ-факта легітымным апыніўся "лукашысцкі" нацыянальны сход
[00:08:01] <Renessaince> ВС РБ толькі таму й працягваў дзейнічаць, што яго Эўропа прызнавала ЛЕГІТЫМНЫМ нават пасьля рэфэрэндуму
[00:08:15] <wizardist> іншая справа, што яго не прызнаюць усякія там Эўропы і ЗША. але, дэ-факта, прызнаюць і яны :)
[00:08:57] <wizardist> #censored#, ды там няма ані згадкі пра легітымнасьць/нелігітымнасьць
[00:09:28] <Renessaince> бяз словаў-паразітаў, калі ласка
[00:09:46] <wizardist> http://goo.gl/czLEK
[00:09:54] <wizardist> вось артыкул. са спасылкамі на крыніцы.
[00:10:03] <wizardist> дзейнасьць была спыненая 27 лістапада.
[00:10:26] <wizardist> тое самае, што зьнік. проста на кожны артыкул ствараць асобную храналягічную катэгорыю - маразм
[00:10:58] <wizardist> калі вылучыцца шэраг артыкулаў з "зьніклі", то будзе новая падкатэгорыя, і ўсё, што туды пасуе, пойдзе туды
[00:11:17] <wizardist> ты з мэтапэдычнай гутаркі намагаешся перавесьці ў палітычную
[00:12:17] <Renessaince> Таму пры канцы 1998 году ВС 13 скліканьня стварыў рабочую групу для падрыхтоўкі пастановы што да правядзеньня ў 1999 годзе прэзыдэнцкіх выбараў. У яе ўвайшлі старшыня ВС Сямён Шарэцкі, кіраўнікі апазыцыйных палітычных партыяў, якія мелі сваіх прадс
[00:12:18] <Renessaince> таўнікоў у парлямэнце, а таксама былы старшыня ЦВК Віктар Ганчар.
[00:12:33] <Renessaince> http://kamunikat.org/download.php?item=1823.html&pubref=1811
[00:12:54] <Renessaince> ці слушна казаць пра тое, што "зьніклі 27 лістапада 1996 году"?
[00:13:06] <wizardist> пасьля 27 лістапада ВС прыпыніў існаваньне як дзяржаўны інстытут
[00:13:20] <wizardist> пасьля гэтага тое была група людзей-чальцоў ВС-13
[00:13:33] <wizardist> а артыкул распавядае менавіта пра дзяржаўны інстытут
[00:14:11] <Renessaince> ммм...
[00:14:44] <wizardist> там могуць быць пададзеныя зьвесткі пра альт. выбары, ценевы ўрад і іншае, але асноўная тэма Вярхоўны Савет
[00:15:17] <wizardist> кантроль над справамі ў дзяржаве, усё роўна, што ўжо фармальна, але належыў НС

Wizardist г 00:26, 13 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]