Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Быцень

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падкажыце, калі ласка, паводле нарм. даведніка Быцень муж. ці жан. роду? --Казімер Ляхновіч 18:00, 24 студзеня 2012 (FET)

На жаль, ня маю даведніка па Берасьцейскай і Менскай абласьцях, магчыма, у некага іншага ёсьць або нехта падкажа спасылку ў Сеціве, дзе яго можна знайсьці. --Red_Winged_Duck 18:14, 24 студзеня 2012 (FET)

Дакладная назва

[рэдагаваць крыніцу]

Даведаўся, што дакладная назва па-беларуску будзе Бытэнь. Сучасны "Быцень" на мапах і прыдарожных шыльдах пастаў як адаптацыя расейскага "Бытень", які ў сваю чаргу быў узяты транслітэрацыяй польскага "Byteń". Мясцовыя жыхары дагэтуль, нават калі кажуць па-расейску, вымаўляюць Бытэнь.

Гэта ўсё добра, але для пераносу артыкула трэба знайсьці спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы — меркаваньні мовазнаўцаў, гісторыкаў і г. д. У інтэрнэце, на жаль, у мяне знайсьці што-небудзь не атрымалася. --Казімер Ляхновіч 13:12, 27 студзеня 2012 (FET)