Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Бухавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На [radzima.org] напісана "БухАвічы" Bacian

На Кобрыншчыне вымаўляецца як Буховічы... Падобная сітуацыя Агдэмер Агдамер... На дарожных знаках Агдэмер, што адпавядаю вымаўленню на дыялекце насельніцтва... — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Alexander Gouk (гутаркі · унёсак).

Хм, і гугаль значна болей спасылак выдае на запыт «Бухавічы»... --Taravyvan Adijene 10:47, 13 лістапада 2008 (UTC)

Яшчэ раз пра назву. У СННП (с. 25) назва Бухавічы пададзеная як асноўная, а вось назва Буховічы — як варыятыўная. Але ж у ННПБ першая назва нават зусім ня згадваецца... А вось у ГВБ (4-2, с. 126) сустракаецца толькі назва Бухавічы і адпаведна Бухавіцкі сельсавет. Тое самае і ў ВГАБ (1, с. 197). Пры гэтым у ВГАБ (2, с. 189) адзначаецца, што якраз назва Бухавічы зьяўляецца гістарычнай. І як вышэй ужо адзначалі, на Radzima.org таксама сустракаецца толькі варыянт Бухавічы. Таму маем неабгрунтаваны перанос і тым больш дзіўна выглядае тое, што назва Бухавічы была зусім выдаленая. Дарэчы, тое самае адбылося і з Бухавіцкім сельсаветам. --Ліцьвін (гутаркі) 02:15, 4 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]