Абмеркаваньне:Баравускі пасялковы савет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

"У сувязі з гэтым Баравускі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет" — стаіць тры спасылкі, але ніводная не пацвярджае гэтага факта. Архівы па сельсавету існуюць і пасля 2000 года. Як мне здаецца, у пассавет (які падпарадкоўваўся Наваполацку) заўсёды ўваходзіла адна Баравуха, астатнія населеныя пункты заставаліся ў сельсавеце (які ўваходзіў у Полацкі раён). І пассавет у Баравусе існуе і дагэтуль.--Artsiom91 (гутаркі) 17:45, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Магчыма. Але тутака сьцьвярджаецца, што ён больш не існуе. Хутчэй за ўсё, у 2000 годзе дадаткова быў створаны і пасялковы савет. Я зараз адрэагую. --Ліцьвін (гутаркі) 18:18, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Зараз згодна з maps.by увогуле пассаветаў не існуе. Аднак гэта не аўтарытэтная крыніца па статусам і гісторыі адміністрацыйных адзінак. Там могуць пассавет пераўтварыць у сельсавет, незразумела што зрабіць пры перайменаваннях. Пассаветаў які адміністрацыйных адзінак афіцыйна ніколі не існавала (як я неаднаразова пісаў), на maps.by іх дадалі для спрашчэння аднясення да саветаў населеных пунктаў.--Artsiom91 (гутаркі) 19:07, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Ня ведаю як да афіцыйна, але ўсюды яны пазначаюцца. Практычна ўсе яны былі створаныя яшчэ ў савецкія часы. --Ліцьвін (гутаркі) 19:24, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Пасьля таго, як Баравуха была ўключаная ў межы Наваполацка, Баравускі пасялковы савет афіцыйна ліквідуецца і як выканаўчая ўлада Баравухі. Заўважце, усё гэтае адбываецца ў складзе Наваполацкага гарадзкога савету. --Ліцьвін (гутаркі) 16:21, 3 траўня 2019 (MSK)[адказаць]