Абмеркаваньне:Анцыркулэйтэд

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хутчэй за ўсё будзе Анцыркулэйтэд. БКП-2005, 56. L перадаецца цьвёрда: 56.1. У бальшыні англіцызмаў (пераважна пазьнейшыя пазычаньні), а таксама ва ўласных назовах неангельскага паходжаньня, якія прыйшлі праз ангельскую: а) у пачатку й сярэдзіне словаў – перад зычнымі, перад галоснымі [а], [o], [у], націскным [э], у т. л. у складаных словах, а таксама ў вытворных: Блэйк (Blake), Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City). --Ліцьвін 14:45, 17 жніўня 2009 (UTC)

Я пераношу. --Ліцьвін 18:40, 17 жніўня 2009 (UTC)

Тады ўжо Анцыркулэйтыд. —zedlik 20:24, 17 жніўня 2009 (UTC)
Таксама пра гэтае думаў, але палічыў, што тутака тое самае, што і -эр. Ды і інтэрнэт ня ведае Анцыркулейтыд і Анцыркулэйтыд, а ўсюды Анцыркулейтэд і адзін раз Анцыркулэйтэд. --Ліцьвін 21:53, 17 жніўня 2009 (UTC)
Словы на -ted маюць яснае вымаўленьне як [tid] [1], [2], [3]. Хаця калі ўжо распаўсюджаная няправільная форма, то гэта ўсё ня мае сэнсу, прапанова здымаецца. —zedlik 22:29, 17 жніўня 2009 (UTC)
Словы на -ted маюць яснае вымаўленьне як [tid]. Я гэта ведаю, менавіта таму я і напісаў, што пра гэтае думаў. Я вось памятаю, як я даказваў, што правільна Цёркс і Кэйкас, а не Тэркс і Кэйкас. Але, як апынулася, не заўсёды вымаўленьне ў мове-крыніцы ўлічваецца. --Ліцьвін 22:39, 17 жніўня 2009 (UTC)
Дык тады дзіўна было лічыць, што там тое самае, што і з «-эр», бо гэта зусім розныя фіналі з розным вымаўленьнем. Наконт Тэркса можна доўга спрачацца, але мне асабіста «Тэ» гучыць больш падобна да арыгіналу, чым «Цё». —zedlik 22:57, 17 жніўня 2009 (UTC)
Дык тады дзіўна было лічыць, што там тое самае, што і з «-эр», бо гэта зусім розныя фіналі з розным вымаўленьнем. А дзе я так лічыў? Я нідзе не казаў, што «-эд» вымаўляецца як «-эр». Гэта проста немагчыма. Я меў на ўвазе тое, што магчыма таксама існуе нейкае выключэньне па-за вымаўленьнем, як і пры «-эр». Як прыклад Юнайтэд. --Ліцьвін 23:16, 17 жніўня 2009 (UTC)
Ну я не разумею. Вы пішаце «палічыў, што тутака тое самае, што і -эр», я пішу «дзіўна было лічыць, што там тое самае, што і з „-эр“», а вы пытаецеся, дзе вы гэта лічылі? Ну класна. А зь «Юнайтэд» увогуле, варта ўзьняць пытаньне ў адпаведным артыкуле. —zedlik 10:01, 18 жніўня 2009 (UTC)
Я пісаў што тутака тое самае, што і -эр, але вы напісалі ў адказ яснае вымаўленьне як [tid] і калі ўжо распаўсюджаная няправільная форма, тады я зразумеў, што вы не зразумелі мяне і палічыў, што трэба распавесьці пра выпадак з «-эр» і дадаў Але, як апынулася, не заўсёды вымаўленьне ў мове-крыніцы ўлічваецца. Вы зноў не зразумелі і пішыце Дык тады дзіўна было лічыць, што там тое самае, што і з «-эр», бо гэта зусім розныя фіналі з розным вымаўленьнем. Я зноў адказваю-тлумачу: А дзе я так лічыў? Я нідзе не казаў, што «-эд» вымаўляецца як «-эр». Гэта проста немагчыма. Я меў на ўвазе тое, што магчыма таксама існуе нейкае выключэньне па-за вымаўленьнем, як і пры «-эр». Ну што тутака незразумелага? Я палічыў, што проста нагадаўшы пра «-эр», вы ўсё адразу зразумееце, але вы не зразумелі, я вам распавёў, што тады было, але вы зноў не зразумелі і пачынаеце выдумляць. Цяпер спадзяюся зразумелі :-) --Ліцьвін 12:31, 18 жніўня 2009 (UTC)
Ё-маё, а чаму вы не дапускаеце, што вы нешта ня так маглі зразумець? Я напісаў пра тое, што калі адаптаваць нармальным чынам, там мусіць быць «-ыд», а калі ўжо склалася «-эд», дык і склалася. І панеслася. —zedlik 18:13, 18 жніўня 2009 (UTC)