Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Азяроды

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У Белпошце няма індэксу вёскі, у 1997 годзе ў вёсцы пражывала 1 асоба. Імаверна, вёска зьнікла. —zedlik 20:43, 22 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, усё ж лепш зьмясьціць знак †. --Ліцьвін 23:51, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Ня варта нічога дадумваць, калі няма дакладных зьвестак, бо гэта толькі зьніжае якасьць. Па стане на 1997 год вёска існуе, а больш сьвежых зьвестак я не знайшоў. —zedlik 00:11, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Я нічога сам не дадумваў. Я проста паглядзеў у Белпошце: няма ні індэксу, ні самой вёскі. Сьпіс. --Ліцьвін 00:26, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Я таксама там глядзеў. Але пра што гэта сьведчыць тое, што вёскі няма ў тым сьпісе? Можа яны не дадаюць туды вёскі з адным жыхаром, ці яна ня мае індэксу, ці забыліся дадаць, ці выкрэсьлілі памылкова, ці яшчэ што — ды што заўгодна можа быць. А на сайце Міністэрста аховы здароўя, напрыклад, ёсьць такая вёска: [1]. Прычым там нават тэлефоны асобаў, адказных за дакладнасьць зьвестак, пазначаныя. —zedlik 00:35, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Хай. --Ліцьвін 00:44, 26 сакавіка 2009 (UTC)
На мапе 2007 году вёска пазначаная як нежыл. --Ліцьвін 21:53, 24 красавіка 2009 (UTC)
Файна, тады варта абнавіць. А ці можаце паведаміць выходныя зьвесткі мапы, каб можна было паставіць гэта ў зноску?
І яшчэ паглядзіце, калі ласка, вёску Дзятлаўшчына — зь ёй, магчыма, тая самая гісторыя. —zedlik 22:01, 24 красавіка 2009 (UTC)
Думкі чытаеце :-) Глядзеў-глядзеў, шукаў-шукаў..., але так і не знайшоў, няма яе і ў агульным сьпісе населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Крыніца: Атлас автомобильных дорог. 2008. ISBN 978-985-508-010-8 --Ліцьвін 22:23, 24 красавіка 2009 (UTC)
Дзякуй! На мапе 1984 году Дзятлаўшчына прыблізна пасярэдзіне паміж Мацясамі і Воткупам, крыху бліжэй да Мацясоў (у мяне атрымалася 54°38’36’’N 27°10’37’’E), амаль каля дарогі Сосенка-Княгінін. Ці там ужо нічога няма? Азяроды зараз абнаўлю. —zedlik 23:04, 24 красавіка 2009 (UTC)
Самае цікавае, ёсьць, адзін маленькі квадрацік. Я такое ўжо сустракаў, селішча намалявалі, але не падпісалі. --Ліцьвін 00:29, 25 красавіка 2009 (UTC)
Вось у гэтым і праблема... У Белпошце ёсьць, хаця гэта таксама не крытэр. Ня ведаю, як лепей зрабіць, напэўна, хай пакуль застаецца як ёсьць, а калі хто трапіць на яўныя зьвесткі пра (не)існаваньне вёскі, то можна будзе абнавіць інфармацыю. —zedlik 00:48, 25 красавіка 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Азяроды»

Пачаць абмеркаваньне