Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Авідыюс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мо замест "Авідыюса" слушней будзе "Авідый"?

На гэты конт было правіла ў БКП, але зараз яго праглядзець не магу, толькі увечары DKorybut 13:35, 21 траўня 2010 (UTC)

Знайшоў на "Правапісах" згадку "Лацінскія (а таксама ўтвораныя на іх узор) уласныя назовы на фіналі ‑us, -um асвойваюцца ў залежнасьці ад характару папярэдняга гуку: ... – пасьля і або спалучэньня “зычны + v” фіналь застаецца: Авідыюс (Ovidius)", таму маеце рацыю. Тады зраблю перасылку з Авідый на Авідыюс, каб у істотных артыкулах значылася наяўнасьць артыкула.

Так, паводле п.70 БКП --Jauhienij 14:33, 21 траўня 2010 (UTC)


А адкуль бярэцца "Трызна" ў якасці перакладу "Tristia"? AntonBryl (гутаркі) 11:09, 20 жніўня 2012 (FET)

Таксама цікава. Можа гэта нейкі белазараўскі выбрык. --Jauhienij (гутаркі) 21:19, 20 жніўня 2012 (FET)
Выбачаю, мабыць штосьці пераблытаў. Канешне «Tristia» ёсьць «Смутак» ці «Жалоба». --Dymitr 21:30, 20 жніўня 2012 (FET)