Абмеркаваньне:Абворваньне
Выгляд
Артыкул узяты з кнігі "Беларуская Міфалогія" і ператранслітэравана тарашкевіцай. Кніга пазначана пад загалоўкам Літаратура. --Jauhienij 15:05, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Гэты тэкст напісалі іншыя асобы, якім належаць аўтарскія правы. Хіба ёсьць дазвол на распаўсюджваньне гэтага тэксту згодна ўмоваў вольных ліцэнзіяў? --EugeneZelenko 15:08, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- То бок я не магу перапісаць артыкул з іншай кнігі, нават пазначыўшы яе ў сьпісе выкарыстанай літаратуры? --Jauhienij 15:19, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Не, калі кніга не ў грамадзкай уласнасьці альбо пад GFDL/CC-BY-SA-3.0. З кнігі можна выкарыстоўваць факты, але тэкст, у якія зьмяшчаюцца факты, мусіць быць сваім.
- Па змоўчваньні закон аб аўтарскім праве (артыкул 19) дазваляе толькі цытаваць тэксты, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі.
- EugeneZelenko 15:37, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Вось тут магчыма спампаваць электроную вэрсію кнігі ў *pdf пашырэньні http://kryuja.org/vydaviectva/knihi/bielaruskaja_mifalohija.html
А навуковы рэдактар - Сяргей Санько - з'яўляецца сябрам навуковага аб'яднаньня 'Крыўя'. Няўжо ён не бачыць парушэньне аўтарскіх правоў у сабе пад носам? Тым больш я не знайшоў на вокладцы ці на прыканцы кнігі згадак пра аўтарскія правы. --Jauhienij 15:54, 6 кастрычніка 2009 (UTC)- Пазначэньне аўтарскіх правоў неабавязковае (артыкул 9.2). Нават электронная вэрсія (без разваг на тэму яе законнасьці), не гаворыць пра тое, што тэкст можна неабмежавана мадыфікаваць і выкарыстоўваць у камэрцыйных мэтах. --EugeneZelenko 16:03, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Вось тут магчыма спампаваць электроную вэрсію кнігі ў *pdf пашырэньні http://kryuja.org/vydaviectva/knihi/bielaruskaja_mifalohija.html
- То бок я не магу перапісаць артыкул з іншай кнігі, нават пазначыўшы яе ў сьпісе выкарыстанай літаратуры? --Jauhienij 15:19, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Там стаіць пазнака «© Калектыў аўтараў, 2004», але сапраўды гэта не зьяўляецца абавязковым: з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства аўтраскае права ўзьнікае ў момант публікацыі твору, для гэтага не патрабуецца выкананьня ніякіх дадатковых умоваў. Уладальнік аўтарскіх правоў мае права выкласьці свой твор у інтэрнэт, але гэта не азначае, што вы, напрыклад, можаце яго раздрукаваць і прадаваць (ліцэнзія, пад якой публікуюцца матэрыялы ў Вікіпэдыі гэта дазваляе, калі выкананыя пэўныя ўмовы). Каб апублікаваць матэрыялы з гэтага выданьня ў Вікіпэдыі, патрэбны пісьмовы дазвол ад усяго калектыву аўтараў (уладальнікаў аўтарскага права) на згоду публікацыі іх твора пад ліцэнзіямі GFDL/CC-BY-SA-3.0. Калі дазволу няма, твор лічыцца абароненым Законам аб аўтарскім праве і зь яго можна выкарыстоўваць толькі інфармацыю (але ня тэкст) ці мінімальныя цытаты. —zedlik 16:14, 6 кастрычніка 2009 (UTC)
- Зразумела. --Jauhienij 03:38, 7 кастрычніка 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Абворваньне»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Абворваньне.