Абмеркаваньне:Інфлянцкая вайна
Неаб’ектыўна
[рэдагаваць крыніцу]Да якой яшчэ Расеi? Якiя расейскiя войскi? Вы што? Дзе аб'ектыўнасьць? Чым болей я знаходжуся ў Вiкiпедыi - як у рускай, так, на вялiкi жаль, i ў беларускай (у абедзвух), тым мацнее жадаю выйсьцi адсюль. Я не гiсторык, але ж такiя артыкулы не зробяць славы нiкому. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Aspirantis (гутаркі · унёсак).
- Дык выправіць уласнаруч ніхто ж не замінае. У мяне, напрыклад, да войнаў, паўстаньняў і інш. пакуль проста рукі не дайшлі, бо працы і так зашмат. --Казімер Ляхновіч 23:46, 21 кастрычніка 2010 (EEST)
- Запрашаем рэдагаваць самастойна. Будзем цешыцца з кожных дадатковых рукаў. Bocianski 23:56, 21 кастрычніка 2010 (EEST)
Дык складана зрабiць добры артыкул. Рэдагаваць можна. У гэтым выпадку проста не сцярпеў - няўжо людзi i на сам рэч думаюць, што гэта праўда?
Заўважыў, што артыкул ужо змянiлi. У наступным выпадку буду рэдагаваць самастойна.--Aspirantis 00:23, 22 кастрычніка 2010 (EEST)
- Усё ахапіць немагчыма, таму чытайце парады, зьмешчаныя, напрыклад, на вашай старонцы размоваў — і выпраўляйце сьмялей! --Taravyvan Adijene 00:33, 22 кастрычніка 2010 (EEST)
- Далучуся да папярэдняга камэнтара: усе артыкулы перачытаць немагчыма. Таму калі бачыце відавочную памылку — без пытаньняў выпраўляйце. Калі ж пытаньне можа быць спрэчным, то можна спачатку праз старонку абмеркаваньня, але ў выпадку зь Лівонскай вайной відавочна было, што гэта недакладнасьць (магчыма, проста перакладзеная з расейскага разьдзелу). —zedlik 01:46, 22 кастрычніка 2010 (EEST)
Зразумеў Вас. Так i буду рабiць. А цi ёсьць нехта з прафесiйных гiсторыкаў у беларускай Вiкiпедыi? Дапамажыце, калi ласка, калi ведаеце кагосьцi. Сам я не гiсторык. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Aspirantis (гутаркі · унёсак).
- Не абавязкова быць прафэсійным гісторыкам. Карыстайцеся даведкавай гістарычная літаратурай, застаўляючы адпаведныя спасылкі. --Jim 09:44, 22 кастрычніка 2010 (EEST)
Ня першы раз заўважаю памылковы мяккі знак у спалучэньні зь літарай "і": "зь іншымі". Правільна пішацца "з іншымі", бо на "і" не прыпадае націск, таму вымаўляецца "зыншымі" http://spakoj.eu/uploads/posts/2015-02/1424211533_7-pamiatak-spakoj.eu.png — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 109.243.254.74 (гутаркі · унёсак).
- А куды падае націск у слове «іншымі»? п. 14, напрыклад. --Red_Winged_Duck 13:04, 17 сакавіка 2015 (MSK)
- Разьдзел 8:29 сучаснай нармалізацыі пацьвярджае думку спадара Red_Winged_Duck, у адрозьненьне ад невядомага неспэцыялізаванага рэсурсу, што дазваляе сабе такія пэрлы як «метар» ды «ўзьбецкі». --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:39, 23 сакавіка 2015 (MSK)
Храналёгія падзеяў
[рэдагаваць крыніцу]Дату 1582 году ў артыкуле трэба, безумоўна, замяніць на 1583. Артыкул з энцыкляпэдыі ВКЛ (адзіная праца, на якую спасылаецца тутэйшы артыкул), зыходзячы з тэматыкі энцыкляпэдыі, апісваў вайну ў яе дачыненьні да ВКЛ, таму супастаўляе яе канец з канцом гэтае вайны толькі для ВКЛ (Ям-Запольскае замірэньне 1582 г.). Аднак поўнасьцю, для ўсіх удзельнікаў вайна скончылася ў 1583 г. (Плюскае замірэньне), і менавіта гэтае палажэньне мусіць тут адлюстроўвацца: Вікіпэдыя — не энцыкляпэдыя, што спэцыялізуецца толькі на ВКЛ, тут зьвесткі маюць падавацца ў агульнасусьветным кантэксьце. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:36, 27 ліпеня 2015 (MSK)