Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Індаэўрапейскія мовы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Яхіднае пытаньне: чаму «індаэўрапэйскія»? Новая марфалёгія? --Gabix 09:41, 08.04.2005 (UTC).

Відавочная памылка. Слоўнік "НН" падае, вядома, "індаэўрапейскі".
І наагул, мне падаецца, што артыкул павінен звацца "Індаэўрапейская сям'я моваў" ці "Індаэўрапейская моўная сям'я", а ня проста "... мовы". --Monk 09:58, 08.04.2005 (UTC)
Што да назову, дык тут нармальна, таму што паняцьце «сям'я» лінгвісты часам ужываюць і інтэрпрэтуюць па-рознаму. --Gabix 10:51, 08.04.2005 (UTC)
ні яхійднічай, а проста мазьмі й перанясі артыкул, як гэта зрабіў нехта я :)) --ŹmiŁa 11:26, 08.04.2005 (UTC)
дык ня ведаю, як гэта робіцца :-( --Gabix 14:48, 08.04.2005 (UTC)
наверсе артыкула паміж "гісторыя" і "(не) назіраць" ёсьць каманда "перанесьці". калі туды тыцкнуць, яна папросіць увесьці новую назву артыкула і пачакае, пакуль ты націснеш "акей". перайменаваць артыкул шмат прасьцей чым выдаліць :) --ŹmiŁa 15:47, 08.04.2005 (UTC)


  • гэпідзкая мова
  • гэрульская мова

наконт гэтых я ня ведаю, як іх.

герман* я выправіў (было: гэрман*)

спрэчна: у вайну пад акупацыяй пісалі Гэрманія. --Gabix 14:50, 08.04.2005 (UTC)

не разумею, што за х каля некаторых моў "Іранскай групы" --ŹmiŁa 11:26, 08.04.2005 (UTC)

Думаю, сымбалізуе памерласьць мовы. --Monk 16:03, 08.04.2005 (UTC)
Так, гэта мая недаробка. іх там больш, памерлых. пакрысе буду карэктаваць і дапаўняць. Не адразу знайшоў выяву. -- VojtV
выяву ці сымбаль нейкі - ня вельмі важна. галоўнае - недзе ў артыкуле пазначыць, што гэта азначае. каб чытачам было зразумела. --ŹmiŁa 09:28, 11.04.2005 (UTC)

Называць ідыш «новагабрэйскай мовай» недарэчна. Новагабрэйская — гэта іўрыт. --Gabix 15:01, 08.04.2005 (UTC)

а навошта яе ў асобную групу? яна ж не адносіцца да ніякіх групаў. ды і групы такой няма. Ці вы маеце на ўвазе ўсе тры этапы як тры мовы армянскай групы? не ведаю, ці слушна гэта. нідзе такога не сустракаў. -- Vojt V 23:23

Калі я ствараў асобную армянскую групу, я кіраваўся найперш ангельскай Вікіпэдыяй. Але хутчэй трэба стварыць не армянскую групу, а групу асобных моваў, якія не адносяцца да аніякай групы, ці неяк так. Я ўсё ж не спэцыяліст у гэтай галіне, але мне здаецца, што магчыма ўсё ж выдзяліць для кожнай мовы групу да якой яна адносіцца, і няхай у групе будзе толькі адна мова, але выглядаць гэта будзе прыгажэй з пункту гледжаньня класыфікацыі. Напрыклад, некуды трэба аднейсьці фрыгійскую, фракійскую, альбанскую і вэнэцкую мовы. --Red_Winged_Duck 21:42, 26.05.2005 (UTC)

я ўсё ж лепей занёс іх усе ў асобную групу "не належаць ні да адной групы", бо ў класіфікацыі няма армянскай групы. Ды і няма сэнсу яе ствараць дзеля адной мовы. Вядуцца гутаркі пра блізкасць гэтых асобных моваў паміж сабой. Калі дагаворацца, можна будзе аб'яднаць што-небудзь. - Vojt V