Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Інакенцыюс XII

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкуль такія дзіўныя імёны? Інакентыюс, Грыгорыюс? - Інацэнт, Рыгор (Грыгорый)--Karybut 13:16, 4 верасьня 2011 (EEST)

БКП 21:66 заўвага 63 --Jauhienij 16:32, 4 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Не да тэмы. Гэта не імёны рымлянаў, а імёны рымскіх папаў, якія перакладаюцца на ўсе мовы паводле моўнай традыцыі (параўнайце: Ян Павал Другі - БКП 23:72). У пазначаных вамі пунктах правілаў жа прыведзеныя менавіта лацінскія імёны саміх лацінянаў ці лацінізаваныя імёны. У выпадку пытаньняў лепш зьвяртацца да традыцыі і ў дадзеным выпадку каталіцкіх сайтаў: http://catholic.by/2/component/search/%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82.html?ordering=&searchphrase=all і http://catholic.by/2/service/search/%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%82%D1%8B%D1%8E%D1%81.html?ordering=newest&searchphrase=all&limit=20 , а таксама http://catholic.by/2/service/search/%D0%B3%D1%80%D1%8B%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8B%D0%B9.html?ordering=newest&searchphrase=all і http://catholic.by/2/service/search/%D0%B3%D1%80%D1%8B%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8E%D1%81.html?ordering=newest&searchphrase=all&limit=20 --Karybut 23:17, 5 верасьня 2011 (EEST)
Я бы яшчэ дадаў БКП 18:51, бо Сэргіюш і Эўгеніюш, ня імёны рымлянаў. Акрамя таго ў заўваге 63 сказана, што правілы адносяцца ня толькі да лацінскіх уласных імёнаў, але й да ўтвораных на іхні ўзор, што як раз такі й датычыцца да папаў рымскіх. --Dymitr 23:45, 5 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзякуй за заўвагу. Я абавязкова ўдакладню гэтае пытаньне ў складальнікаў сучаснае нармалізацыі. Але, па-першае, тут варта прытрымлівацца ВП:Правапіс, а, па-другое, калі прытрымлівацца іншых несыстэмазаваных крыніцаў, то можна хутка сыйсьці ў арыгінальнае дасьледваньне. --Jauhienij 23:57, 5 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
catholic.by, дарэчы, — афіцыйны сайт беларускага касьцёлу, таму пры сыстэматычным ужываньні таго ці іншага імя там, яго можна часткова лічыць за аўтарытэтную крыніцу. Але зь іншага боку, сытуацыя сапраўды спрэчная, таму тут пытаньне пакуль адкрытае. —zedlik 02:26, 6 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Нават элемэнтарны пошук у гугле паказвае, што Інакентыюс і Грыгорыюс - чыста вікіпэдыйныя новатворы, якія не ўжываюцца нідзе, апроч вікі. У адрозьненьні ад яго, Інацэнт і Грыгорый (Рыгор) здаўна ўвайшлі ў беларускую традыцыю абодвух правапісаў. Зноў-такі БКП 23:72--Karybut 13:36, 6 верасьня 2011 (EEST)
У далейшым усе прэтэнзіі наконт наватвораў варта скіроўваць да ўкладальнікаў сучаснае нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу. Вызначаць якім правілам карыстацца, а якім не - ня ў нашай кампэтэнцыі і супярэчыць правілу Пяці слупоў, таму і было прынята правіла ВП:Правапіс. Што да сустраканасьці па гугле, то Эрнэст Гэмінгўэй таксама сустракаецца ня часта, як і Вірджынія Ўулф. --Jauhienij 17:16, 6 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]