Абмеркаваньне:Ігнаці Якуб Масальскі
Выгляд
У ЭВКЛ «Ігнацій» (т.б. у клясычным правапісе адпаведнік «Ігнаці») + тое ж самае ў «Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi» + БКП-2005 (п. 17, заўвага А: «Бальшыня ўсходнехрысьціянскія імёнаў на -і(й)/-ы(й), -ей існуе і ў больш адаптаваных формах: Ігнаці – Ігнат»). Прапаную перанесьці ў Ігнаці Якуб Масальскі. --Казімер Ляхновіч 13:29, 16 студзеня 2011 (EET)
- Тады і іншых Ігнацых? Bocianski 13:38, 16 студзеня 2011 (EET)
- Напэўна, варта і іх перанесьці. Гэта б паспрыяла ўніфікацыі, усё адно формы кшталту Ігнацы, Вінцэнты, Канстанты і г.д. выбіваюцца зь беларускамоўнай мадэлі засваеньня імёнаў, пакінуць іх можна хіба толькі ў выпадку трансьлітэрацыі незамацаваных у літаратуры імёнаў уласна польскіх пэрсаналіяў. --Казімер Ляхновіч 14:04, 16 студзеня 2011 (EET)
- Добра, але варта б пачакаць дзень, два, можа будуць іншыя меркаваньні. Bocianski 17:50, 16 студзеня 2011 (EET)