Аба Шагаловіч
Аба Шагаловіч | |
Краіна | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1922 |
Памёр | 30 траўня 2009 (87 гадоў) |
Званьне | майстар спорту СССР у шахматах[d] |
А́ба Ізра́ілевіч Шагало́віч (1 лютага 1922, Менск, Беларуская ССР — 30 траўня 2009, Лос-Анджэлес, ЗША) — савецкі шахіст, майстар спорту СССР (1957), заслужаны трэнэр БССР (1964)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 року стаў чэмпіёнам БССР сярод юнакоў[2].
З 1940 року ў Чырвонай арміі. Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені (6 красавіка 1985)[3]. У 1946 року ажаніўся. Завочна скончыў юрыдычны інстытут. 2 гады працаваў памочнікам пракурора.
Выступаў за спартовае таварыства «Буравесьнік». Удзельнік мноства першынстваў Менску (пераможца ў 1947, 1948, 1954, 1955/56, 1960, 1966/67)[4], БССР (найлепшы вынік — 2—3-е месцы, 1950). Сустракаўся ў камандных матчах з шахматыстамі Вугоршчыны, НДР, Польшчы. У 1960—1965 і 1970—1976 — старшыня шахматнай фэдэрацыі БССР[5], сябра прэзыдыюму шахматнай фэдэрацыі СССР. Працяглы час працаваў у Менску трэнэрам у Палацы піянэраў і школьнікаў, старэйшым трэнэрам зборнай школьнікаў БССР па шахматах. Падпрацоўваў на радыё, пісаў артыкулы пра трэнэрскую працу для зборніка «Шахматы, шашкі ў БССР»[6]. У пачатку 1990-х эміграваў у ЗША.
Сярод вучняў Абы Шагаловіча гросмайстры Віктар Купрэйчык, Вячаслаў Дыдышка, міжнародныя майстры Леанід Басін, Альберт Капенгут[1], Зьміцер Навіцкі[6], майстры спорту Тамара Галавей, Міхаіл Шарашэўскі й інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Лиокумович, Семён Евреи в белорусском спорте: шахматы и шашки (рас.). Басин Яков. Праверана 1 лютага 2022 г.
- ^ Тепер, Ю. (29 верасьня 2018) Ю. Тепер о шахматистах-евреях (2) (рас.) Незалежны ізраільскі сайт Праверана 1 лютага 2022 г.
- ^ Шагалович Або Израилевич (рас.) Память народа. Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі. Праверана 1 лютага 2022 г.
- ^ Рубінчык, Вольф (30 чэрвеня 2016) Пра пасьляваенныя чэмпіянаты Менску ў шахматах (1946—1960) Незалежны ізраільскі сайт Праверана 1 лютага 2022 г.
- ^ Зьвесткі аб старшынях Беларускай фэдэрацыі шахмат Праверана 1 лютага 2022 г.
- ^ а б Мастер спорта по шахматам Або Шагалович (рас.) Незалежны ізраільскі сайт. Вольф Рубінчык (26 жніўня 2016). Праверана 1 лютага 2022 г.
Литература
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер.. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — С. 382. — 120 000 ас.