Перайсьці да зьместу

Юдава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іудзіна пакаленьне»)
Тэрыторыя Юдава пакаленьня паказана аранжавым колерам на поўдні гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.

Юдава пакаленьне — паводле біблейскага паданьня, сваю радаслоўную вядзе ад Юды, чацьвертага сына патрыярха Якава ад Ліі. Юда (Ягуда) у перакладзе азначае пахвала або слава богу. Імя гэта было надзвычай папулярным у габрэйскай гісторыі. Першапачатковыя зьвесткі пра Юду ў Бібліі надзвычай скупыя. Вядома толькі, што хоць ён і падзяляў зь іншымі сваімі братамі нянавісць да Ёсіфа, сына сваёй цёткі Рахілі, другой жонкі Якава, аднак быў больш памяркоўны і спагадлівы і параіў братам лепш прадаць Ёсіфа праезжым купцам, чым забіць. 3ь яго племені ў Бібліі выводзіцца радаслоўная Ісуса Хрыста. Калі пасьля сьмерці цара Саламона адбыўся падзел яго царства, Юдава пакаленьне стварыла асобнае Юдэйскае царства, якое займала паўднёвую Палестыну са сталіцай Ерусалімам і праіснавала да заваяваньня яго Навухаданосарам II у 586 да н. э.[1]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3