Перайсьці да зьместу

Інтэрны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Інтэрны (тэлесэрыял)»)
Інтэрны
Интерны
Выява лягатыпу
Жанр камэдыя
Стваральнік Вячаслаў Зарлыканавіч Дусмухаметаў[d]
Рэжысэр
У ролях Іван Ахлабысьцін
Крысьціна Асмус
Ільля Гліньнікаў
Аляксандар Ільлін
Дзьмітры Шаракоіс
Вадзім Дзямчог
Сьвятлана Камыніна
Сьвятлана Пермякова
Краіна Расея
Колькасьць сэзонаў 14
Колькасьць сэрыяў 280
Мова расейская
Вытворчасьць
Прадусар Вячаслаў Дусмухаметаў
Артур Джанібэкян
Сямён Сьлепакоў
Аляксандар Дулерайн
Вытворчасьць 1+1
ТНТ
НТК
Беларусь 2
Даўжыня сэрыі 50 хвіліна
Трансьляцыя
Тэлеканал ТНТ
На экранах 31 сакавіка 2010 — 25 лютага 2016 —
Фармат відэа 16:9[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Інтэрны» (па-расейску: Интерны) — маскальскі камэдыйны тэлевізыйны сэрыял, прысьвечаны працы лекараў-інтэрнаў. Заснаваны на сапраўднай лекарскай практыцы. Выходзіў у вячэрні этэр тэлеканала «Беларусь 2» з 2014 году. Ідэя сэрыялу належыць Вячаславу Дусмухаметаву, сцэнарысту фільму «Наша Russia. Яйкі Лёсу», аднаму са стваральнікаў «Унівэру» й прадусару праграмы «Comedy Woman».

Героі і выканаўцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя героі сэрыяла — чатыры інтэрны. Вакол іх і разьвіваецца ўвесь асноўны сюжэт.

  • Інтэрн Барыс Левін (Дзьмітры Шаракоіс) — батанік-нявіньнік. Прыйшоў у мэдыцыну, таму што ўсе сваякі ўрачы. Тыповы батанік у акулярах. Ад віду крыві можа страціць прытомнасьць. Самы хваравіты і ўразьлівы. Вельмі добра ведае латынь. Праўда, акрамя Быкава, на латыні яму пагаварыць няма з кім. Левін — самы адукаваны з інтэрнаў. Марыць стаць вялікім навукоўцам і атрымаць Нобэлеўскую прэмію. Жанчын баіцца і абагаўляе (таму што ў яго іх ніколі не было), але ў бальніцы яго ад гэтага хутка лечаць. Зьехаў у Амэрыку ў 57 сэрыі.
  • Інтэрн Варвара Чарнавус (Крысьціна Асмус) — блакітнавокая ідэалістка. Чыстая, сумленная, добрая. У мэдыцыну прыйшла ня дзеля грошай, а каб ратаваць чалавечыя жыцьці. Ня церпіць ніякай несправядлівасьці. Лічыць, што каханьне павінна быць адно і на ўсё жыцьцё. Заляцаньні Раманенкі Вара спачатку адхіляе, але потым ёй гэта спадабаецца.
  • Інтэрн Сямён Лабанаў (Аляксандар Ільлін) — просты, як шафа. У мэдыцыну прыйшоў, таму што так атрымалася. Служыў у арміі. Працаваў у хуткай дапамозе. Увесь час не высыпаецца. Просты хлопец. Жанаты. У яго ніколі няма грошай, таму ён увесь час пазычае іх у калегаў і страляе цыгарэты. Пастаянна ўвязваецца ў нейкія сумніўныя прадпрыемствы. Навука яму не даецца. Як толькі возьме ў рукі падручнік — засынае. Жанат з Вольгай Лабанавай і мае дачку.
  • Інтэрн Глеб Раманенка (Ільля Гліньнікаў) — хлопчык-мажор. Сын галоўнага ўрача бальніцы, таму перакананы, што інтэрнатура для яго павінна праходзіць лёгка, нягледзячы на тое, што мэдыцына абсалютна не яго прызваньне. Клясычны мажор — у інтэрнатуру трапіў па блаце, заўсёднік клюбаў і тусовак, да дзяўчат ставіцца несур’ёзна, хаця па ходзе сэрыяла ў Раманенкі ўзьнікае раман з Варай Чарнавус, якая спачатку не прымала яго заляцаньні. Знаходзіцца ў пастаянным канфлікце з Быкавым, які незадаволены «мажорскімі» паводзінамі інтэрна. Носіць прозьвішча бацькі, зь якім маці ў разводзе.
  • Андрэй Яўгенавіч Быкаў (Іван Ахлабысьцін) — утаймавальнік бандэрлогаў і тонкая душа. Чалавек, які прысьвяціў сябе мэдыцыне. Валодае пачуцьцём гумару. Характар дрэнны. Іранічны і ў той жа час поўны сарказму. Картавіць. Жанаты з Кісегач. Слухае гранж і гуляе ў STALKER, каб ня піць гарэлку!
  • Філ Рычардс (Одын Байран) — зьявіўся ў 67 сэрыі. Філ працаваў у Амэрыцы, але потым прылятае ў Расею.
  • Доктар-вэнэроляг Іван Натанавіч Купітман (Вадзім Дзямчог) — лепшы сябар Быкава. Вельмі разумны і вельмі хітры. У першай сэрыі самім Купітманам быў агучаны намёк, што ён габрэй. Аматар і знаўца каньяку, а таксама іншых алькагольных напояў. Лавэляс, бытавы філёзаф, у сувязі з чым многія ходзяць да яго па параду ў асабістых пытаньнях. Пацыенты дораць Івану Натанавічу сьпіртное ў якасьці падзякі за лячэньне або добрыя вынікі аналізаў, бывае нават, што і калегі за кансультацыю. У выніку мае вялікую калекцыю каньяку ў сябе ў кабінэце. З задавальненьнем падтрымлівае Быкава, калі той разыгрывае інтэрнаў. Тройчы быў жанаты, на гэты момант халасты.
  • Мэдсястра Любоў Міхайлаўна Скрабіна (Сьвятлана Пермякова) — старанная, але шчадралюбная і балбатлівая. Звычайна ў курсе ўсіх плётак. Добрая сяброўка Вары. Любіць загадчыка аддзяленьня Быкава, шкадуе па-жаночаму інтэрна Левіна, зь якім у яе ў выніку пачынаецца раман. Плакацца ходзіць да доктара Купітмана, бо, на яе думку, ён разумны і ў яго заўсёды ёсьць каньяк.
  • Анастасія Канстанцінаўна Кісягач (Сьвятлана Камыніна) — галоўны ўрач бальніцы. Рашучая і разважлівая. Адзіная слабасьць для яе — віскі. Гэтай слабасьцю часта карыстаецца Быкаў, да якога Кісягач яшчэ са студэнцкіх гадоў адчувае складаныя пачуцьці. Даўно ў разводзе, выхоўвае сына — інтэрна Раманенку. Замужам за Быкавым. Мае ад яго сына Ільлю.
  • Філ Рычардс (Адзін Байран) — амэрыканец з Бостану, які прыехаў у Расею па абмене замест Барыса Левіна з клінікі Princeton-Plainsboro. У сэрыяле з 67 сэрыі. Філ свабодна валодае расейскай мовай, але гаворыць зь невялікім акцэнтам. Месцамі выглядае залішне самаўпэўненым, хоць на справе ён проста адназначны і, з прычыны адсутнасьці кемлівасьці, не ўмее своечасова і ў тэму выказаць сваё меркаваньне ці прамаўчаць, трохінаіўны. Выхаваны двума прыёмнымі бацькамі-гамасэксуалістамі, але сам зьяўляецца гетэрасэксуалам (хоць у 67 сэрыі гаварылася, што добра ведае расейскую мову ад сваёй маці). У 179 сэрыі стаў лекарам. Са 181 сэрыі працуе ў ардынатуры ў Купітмана. Меў раман з Вольгай Лабанавай.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • вобраз доктара Быкава (Іван Ахлабысьцін) зьяўляецца часткова сапраўдным. Бацька Ахлабысьціна быў галоўным лекарам, і профіль бацькі часткова ўвайшоў у вобраз самога актора;
  • Кісягач — распаўсюджаны ў Чалябінскай вобласьці тапонім: так называюцца пяць азёраў, чыгуначная станцыя і санаторыяў;
  • каньяк у кабінэце доктара Купітмана сапраўдны. Але падчас здымак актор п’е падфарбаваны чай замест алькаголю, таму ў некаторых сцэнах можна ўбачыць запацелую ад гарачага чаю чарку;
  • туалет, які ўваходзіць у склад дэкарацыяў бальніцы, бутафорскі, да яго не падведзеная каналізацыя. Таму побач зь ім вісіць папярэджаньне чальцам здымачнай групы, каб ніхто ім ня ўздумаў скарыстацца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]