Імпэрскі марш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імпэрскі марш (Тэма Дарта Вэйдэра)[1], таксама вядомы як «Імпэрскі марш сьмерці»[2] — музыкальная тэма з франшызы «Зорныя войны». Была напісаная Джонам Ўільямзам для фільму «Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ». Разам з «Тэмай Ёды» «Імпэрскі марш» быў прадстаўлены 29 красавіка 1980 году, за тры тыдні да прэм’еры фільму, з нагоду першага канцэрту Джона Ўільямза ў якасьці афіцыйнага дырыгент-рэзыдэнта Boston Pops Orchestra[3]. Адна з самых вядомых сымфанічных тэмаў фільму.

Гэтая музычная тэма ўключае многія элемэнты з «Марса, вайну прыносячага» Густава Голста, а таксама з «Пахавальнага маршу» Фрыдэрыка Шапэна.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michael Matessino, booklet for original soundtrack recording for Empire Strikes Back, Special Edition, page 17. RCA ASIN B000003G8G. "The Imperial March (Darth Vader's Theme) is the now famous signature theme for Darth Vader."
  2. ^ Welsh Guard plays Imperial Death March for Saudi King. dayinthe.net. Праверана 2012-02-18 г.
  3. ^ Michael Matessino, booklet for original soundtrack recording for Empire Strikes Back, Special Edition, page 6. RCA ASIN B000003G8G.