Імплікацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імплікацыя (па-лацінску: implico — шчыльна зьвязваю) — лягічная апэрацыя, у выніку якой утвараецца складанае выказваньне з двух выказваньняў шляхам лягічнай зьвязкі. Працэс адпавядае злучніку «калі ..., тады (у такім выпадку) ...». У імплікацыйным выказваньні выдзяляюць антэцэдэнт (выказваньне, да якога далучаецца частка «калі...») і кансэквэнт (выказваньне, што адпавядае слову «тады (у такім выпадку) ...»).

У клясычнай матэматычнай лёгіцы зыходзяць з панятку матэрыяльнай імплікацыі, якая вызначаецца з дапамогай функцыі імавернасьці (ісьціннасьці): імплікацыя ілжывая у выпадку вернасьці антэцэдэнта і ілжывасьці кансэквэнта і верная ва ўсіх іншых выпадках.