Перайсьці да зьместу

Іда Разэнталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іда Разэнталь
Іда Кагановіч
Род дзейнасьці вынаходнік і бізнэсовец
Дата нараджэньня 9 студзеня 1886
Месца нараджэньня Ракаў, Валожынскі раён, Менская вобласьць
Дата сьмерці 26 сакавіка 1973 (87 гадоў)
Месца сьмерці ЗША
Занятак стылістка, бізнэсвумэн, мадэльерка

І́да Разэнта́ль (па-ангельску: Ida Rosenthal, у дзявоцтве Кагановіч; 9 студзеня 1886, Ракаў, Беларусь — 26 сакавіка 1973, ЗША) — амэрыканская прадпрымальніца, вынаходніца жаночага бюстгальтара.

Іда Кагановіч нарадзілася 9 студзеня 1886 году ў Ракаве ў жыдоўскай сям’і. Дзяўчынка была старэйшай зь сямі дзяцей. У 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай.

У 1904 годзе яна пераехала ў ЗША, дзе ўладкавалася ў атэлье. У 1907 годзе Іда выйшла замуж за Ўільяма Разэнталя.

У 1921 годзе Іда і Ўільям Разэнталі разам з Энід Бісэт адкрылі краму адзеньня, якая праз год быў зарэгістраваная пад назвай Maiden Form. Скаргі кліентак на нязручныя гарсэты прывялі да таго, што швачка ўзялася за стварэньне камфортнай жаночай бялізны. У якасьці ўдасканаленьня сваіх мадэляў, яны ўставілі ў сукенку ўкладкі для грудзей анатамічнай формы. Пасьля Ўільям Разэнталь некалькі ўдасканаліў вынаходзтва, назваўшы яго «бюстгальтар цнатлівай формы», што было сугучна назьве атэлье. Станікі Maidenform былі пачаткова распрацаваныя для сукенак, якія прадавала кампанія — як акрэсуар, які дазваляў ёй лепей адпавядаць форме цела. Андак яны сталі настолькі папулярнымі, што іх пачалі прадаваць яго асобна.

Да гэтага першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах: у 1889 годзе — у Францыі, у 1891 — у Нямеччыне, а ў 1914 — у ЗША. Але яны былі зусім не падобныя да сучасных. Менавіта Іда Разэнталь і Maidenform зрабілі станікі больш зручнымі: былі запатэнтаваныя розныя памеры чашачак і шлеек, што дало магчымасьць рэгуляваць іх даўжыню. Чашачкі цяперпадтрымлівалі грудзі і адпавядалі ім паводле памеру, а не выраўнівалі іх пад «хлапечы стыль», як гэта было ў папярэдніх мадэлях.

Вывядзеньне пашыву станіка ў масавы продаж каштаваў Ідзе шасьці месяцаў перамоваў зь Міжнародным прафсаюзам працоўнікоў лёгкай прамысловасьці, якія былі ўпэўненыя, што гэты адзінкавы тавар ня будзе карыстацца попытам. Нарэшце, у 1925 годзе быў адкрыты першы завод Maidenform у горадзе Баён, штат Нью-Джэрзі, каб засяродзіцца выключна на сваіх самых папулярных прадуктах, бюстгальтарах (хоць пазьней кампанія будзе вырабляць ніжнюю бялізну і купальнікі). Нягледзячы на Вялікую дэпрэсію і выхад на пэнсію Энід, фірма мела вялікі посьпех на рынку ЗША, Эўропы і Лацінскай Амэрыкі.

Сёньня фірма Разэнталь кантралюе значную частку рынка ніжняй бялізны ў Амэрыцы і экспартуе свае тавары больш чым у 70 краін[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]