Перайсьці да зьместу

Ігнацы Загурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ігнацы Загурскі (па-польску: Ignacy Zagórski; 17881854) — польскі нумізмат.

Скончыў Кракаўскі ўнівэрсытэт, пасьля працаваў у Варшаве. Чалец Археалягічнага таварыства ў Пецярбургу і Бэрліне. Дзякуючы дапамозе Эдварда Раставецкага выдаў у 1845 годзе працу Monety dawnej Polski, jako też prowincji i miast do niej niegdyś należących, z trzech ostatnich wieków, якая дасюль не згубіла актуальнасьці. У 1847 — Skorowidz monet polskich z trzech ostatnich wieków.

Пахаваны ў Петрыкаве Трыбунальскім.